14 красавіка адбудзецца прэс-канферэнцыя «Каронавірус як выклік: адказ Беларускай Праваслаўнай Царквы»

13 красавіка 2020

top.jpg

У аўторак 14 красавіка ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбудзецца прэс-канферэнцыя «Каронавірус як выклік: адказ Беларускай Праваслаўнай Царквы».

Адной з галоўных тэм прэс-канферэнцыі будзе святкаванне Пасхі Хрыстовай ва ўмовах распаўсюджвання каронавируснай інфекцыі.

На пытанні журналістаў адкажуць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і Леанід Гуляка, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.

Запрашаем на прэс-канферэнцыю толькі прадстаўнікоў зарэгістраваных СМІ.

Акрэдытацыя і даведкі па тэлефоне: +375 29 327 75 85, Таццяна Кузняцова.

Пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў у 12:30. Адрас: г. Мінск, вул Вызвалення, 10, 1 паверх, фае. Пры сабе неабходна мець пасведчанне.

Пачатак прэс-канферэнцыі ў 13:00. Адрас: г. Мінск, вул Вызвалення, 10, 2 паверх, канферэнц-зала.

Church.by