Архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан перадаў у дар профільнаму класу МНС сярэдняй школы № 14 горада Пінска харугвы з выявай іконы Божай Маці «Неапальная Купіна»

13 кастрычніка 2021

top.jpg

12 кастрычніка 2021 года на базе сярэдняй школы № 14 горада Пінска адбылося святочнае мерапрыемства, на якім навучэнцы профільнага класа МНС атрымалі пагоны віцэ-курсантаў. Усяго ў профільным 10 «В» класе навучаецца 29 юнакоў і дзяўчат.

У ліку ганаровых гасцей на мерапрыемстве прысутнічалі архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан і настаяцель храма Архангела Міхаіла аграгарадка Плешчыцы протаіерэй Васіль Грэнь. Уладыка Сцяфан даў вучням архіпастырскае благаславенне і перадаў у дар профільным класам МНС прафесійнай накіраванасці СШ № 14 харугвы з выявай абраза Божай Маці «Неапальная Купіна».

 Пінская епархія/Church.by