-
У цэху разліву мінеральнай вады ў вёсцы Парэчча адбыўся чын вялікага асвячэння вады
20 студзеня 2017У першыя хвіліны Хрышчэнскага сачэўніка клірык гродзенскага Пакроўскага кафедральнага сабора протаіерэй Аляксандр Наздрын здзейсніў чын вялікага асвячэння вады ў цэху разліву мінеральнай вады ў вёсцы Парэчча. Ужо ноччу першыя з 15 000 паўтаралітровых бутэлек асвячонай пітной вады з артэзіянскай свідравіны глыбінёй 256 метраў былі дастаўлены ў праваслаўныя храмы Гродна.
падрабязна » -
У крыпту сталічнага Усіхсвяцкага храма будзе перададзена зямля са спаленай нацыстамі вёскі Ола
20 студзеня 201773 гады таму здарылася трагедыя: студзеньскай раніцай да невялікай вёсачкі Ола падышоў нямецкі карны атрад. Большасць людзей нацысты сагналі ў вялікі калгасны хлеў на ўскраіне вёскі, замкнулі і падпалілі, а тых, хто спрабаваў выбегчы і выратавацца з агорнутага агнём будынка — расстрэльвалі. Зверствы карнага атрада забралі жыцці 1758 чалавек, з якіх 950 — дзеці.
падрабязна » -
Развіваюцца кантакты Віцебскай і Смаленскай епархій
20 студзеня 2017Адбылася сустрэча гасцей са Смаленскай мітраполіі з архіепіскапам Віцебскім і Аршанскім Дзімітрыем, у ходзе якой былі абмеркаваны пытанні рэалізацыі праекта «Храматворцы Царквы Рускай». Аднайменная выстава працавала ў Віцебску з 6 снежня па 15 студзеня. Экспазіцыю наведала больш за 23 000 чалавек.
падрабязна » -
19 студзеня 2017
19 студзеня, у свята Хрышчэння Гасподняга (Богаяўлення), Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт адслужыў літургію ў дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых.
падрабязна » -
19 студзеня 2017
За богаслужэннем Патрыяршы Экзарх рукапалажыў студэнта 2-га курса Мінскай духоўнай акадэміі Цімафея Чарапеннікава ў дыякана.
падрабязна » -
18 студзеня 2017
Church.by публікуе расклад богаслужэнняў у праваслаўных храмах Мінска і Мінскага раёна на хрышчэнскі сачэўнік і Хрышчэнне Гасподняе (Вадохрышча).
падрабязна » -
18 студзеня 2017
18 студзеня, напярэдадні свята Хрышчэння Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, правёў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
Праваслаўны мюзікл «Не забыцца пра Ражджаство» паказалі ў Гомелі
18 студзеня 2017Епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан, духавенства епархіі, прадстаўнікі адміністрацый раёнаў Гомеля, кіраўніцтва і студэнты Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны наведалі прэм'еру мюзікла «Не забыцца пра Ражджаство», падрыхтаванага сіламі моладзевай групы Праабражэнскага храма «Фавораўцы» і сябрамі прыхода.
падрабязна » -
Завершана дабрачынная акцыя «ДЗІЦЯ + КУРТКА = ДАБРО!»
18 студзеня 2017Акцыя скончылася сумеснай паездкай ўдзельнікаў Дабраахвотніцкага руху храма іконы Божай Маці «Усецарыца», прадстаўнікоў Праваслаўнага брацтва свяціцеля Лукі Крымскага і жаночага мотаклуба «Ластаўкі» ў Багушэўскую і Сенненскую школы-інтэрнаты.
падрабязна » -
Рэктар Мінскай духоўнай акадэміі здзейсніў візіт у Ліван
18 студзеня 2017У ходзе паездкі архімандрыт Сергій (Акімаў) саслужыў за Літургіяй прадстаўніку Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі пры Патрыярху Антыяхіі і ўсяго Усходу ігумену Арсенію (Сакалову), а таксама выступіў перад прыхаджанамі Бейруцкага падвор'я Маскоўскага Патрыярхату з лекцыяй аб літаратуры Мудрасьці ў Старажытным Ізраілі.
падрабязна » -
18 студзеня 2017
18 студзеня, у навячэр'е Богаяўлення (Хрышчэнскі сачэўнік), мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў вялікую вячэрню, Бажэственную літургію свяціцеля Васілія Вялікага і вялікае асвячэнне вады ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх сустрэўся з начальнікам Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь
17 студзеня 201717 студзеня ў будынку Мінскага епархіяльнага ўпраўлення адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь генерал-маёра міліцыі Сяргея Іванавіча Дарошка.
падрабязна » -
Гасцямі архіерэйскай ёлкі ў Тураўскай епархіі сталі дзеці са шматдзетных і маламаёмных сем'яў
17 студзеня 2017У гарадскім Палацы культуры Мазыра ў чарговы раз адбылося дабрачыннае мерапрыемства «Калядная архіерэйская ёлка», арганізатарам якога выступіла Тураўскае епархіяльнае ўпраўленне.
падрабязна » -
Адбылася сустрэча архіерэяў Мінскай мітраполіі са старшынёй Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
16 студзеня 2017Удзел у сустрэчы прынялі: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін; епіскап Маладзечанскі і Стаўбцовскі Павел; епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній. Прысутнічаў таксама архімандрыт Сергій (Брыч), кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі.
падрабязна » -
Апублікаваныя матэрыялы канферэнцыі «Духоўная спадчына протапрасвітара Віталя Баравога»
16 студзеня 2017У снежні 2016 года навукова-багаслоўскі і царкоўна-грамадскі часопіс «Церковь и время», які выдаецца Аддзелам знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату, апублікаваў матэрыялы Міжнароднай навукова-багаслоўскай канферэнцыі «Духоўная спадчына протапрасвітара Віталя Баравога (1916-2008), царкоўнага дзеяча, педагога, духоўнага пастыра».
падрабязна »
