-
Праваслаўныя гамяльчане ўшанавалі памяць княгіні Ірыны Паскевіч
03 жніўня 2020У гэтым годзе споўнілася 185 гадоў з дня нараджэння княгіні Ірыны Іванаўны Паскевіч — вядомай дабрачыннай дзяячкі, якая зрабіла шмат для Гомеля. У дзень знамянальнай гадавіны архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан, духавенства і прыхаджане гомельскіх храмаў ушанавалі памяць княгіні.
падрабязна » -
У небе над Бабруйскам адбыўся паветраны хрэсны ход
03 жніўня 20202 жніўня ў небе над Бабруйскам адбыўся традыцыйны паветраны хрэсны ход. Перад вылетам з аэрадрома клуба ДТСААФ святары Бабруйскай епархіі ўзнеслі малітвы да Госпада аб дараванні здароўя, дабрабыту і дапамогі Божай ўсім жыхарам горада.
падрабязна » -
31 ліпеня 2020
Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у нядзелю 2 жніўня ва ўсіх храмах Беларускай Праваслаўнай Царквы за Бажэственнай літургіяй будуць узнесены асаблівыя малітвы аб дараванні міру, стабільнасці і дабрабыту беларускаму народу.
падрабязна » -
У Гродне стварылі нефармальнае брацтва неабыякавых хрысціян
29 ліпеня 2020Ідэя стварэння брацтва складаецца ў тым, каб актыўныя маладыя людзі маглі раскрыць свае таленты праз добрыя справы ў славу Госпада Іісуса Хрыста. Тут будуць нараджацца новыя ідэі і ўвасабляцца ў жыццё дабрачынныя і сацыяльныя праекты, накіраваныя на дапамогу тым, хто жыве ў нястачы.
падрабязна » -
Аб'яўлены фотаконкурс «Жыццё праваслаўнай моладзі Беларусі»
28 ліпеня 2020Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з 27 ліпеня да 3 кастрычніка праходзіць конкурс фатаграфій «Жыццё праваслаўнай моладзі Беларусі» на прызы Сінадальнага аддзела па справах моладзі БПЦ.
падрабязна » -
У Віцебску адбыўся канцэрт званарнага звону «Званы над Віцьбай»
22 ліпеня 2020Ля сцен храма Благавешчання Прасвятой Багародзіцы горада Віцебска адбыўся канцэрт званарнага звону «Званы над Віцьбай». У мерапрыемстве ўзялі ўдзел 17 званароў з Мінска, Віцебска, Полацка, Валожына і Бабруйска.
падрабязна » -
Дабравесце.by: Новы Запавет на беларускай мове даступны ў Інтэрнэце
20 ліпеня 2020Новы Запавет у перакладзе на сучасную літаратурную беларускую мову даступны інтэрнэт-карыстальнікам на сайце dabravesce.by. Працуе і адпаведны мабільны дадатак, які можна спампаваць на Google Play Market.
падрабязна » -
У Мінску адбыўся анлайн-семінар на тэму ўкладу рэлігійных супольнасцяў у рашэнне праблем экалогіі
18 ліпеня 202016 ліпеня Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау пры ўдзеле Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра імя святых Мяфодзія і Кірыла і Цэнтра экалагічных рашэнняў правёў анлайн-семінар на тэму «Уклад рэлігійных супольнасцяў у вырашэнне праблем экалогіі ў інтарэсах устойлівага развіцця Беларусі».
падрабязна » -
Хрэсным ходам ушанавалі ў Тураўскай епархіі памяць Царскіх страстацерпцаў
17 ліпеня 2020Увечары 16 ліпеня праваслаўныя жыхары горада Калінкавічы сумесна са святарамі Казанскага сабора здзейснілі хрэсны ход да крыніцы святых Царскіх страстацерпцаў у вёсцы Пеніца.
падрабязна » -
16 ліпеня 2020
21 ліпеня пасля Бажэственнай літургіі ў саборы Казанскай іконы Божай Маці горада Калінкавічы пройдзе дабрачынны кірмаш «Дарогай дабра».
падрабязна » -
14 ліпеня 2020
10 ліпеня пачаў сваю працу анлайн-курс «Кансультаванне цяжарных жанчын у крызіснай сітуацыі: духоўныя, сацыяльныя, медыцынскія і псіхалагічныя аспекты», арганізаваны Сінадальнай камісіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства.
падрабязна » -
13 ліпеня 2020
13 ліпеня мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, прымаў віншаванні з Днём тэзаімянінаў.
падрабязна » -
Беларуская Праваслаўная Царква перадала Мінскаму анкадыспансеру дыхальнае абсталяванне
09 ліпеня 20209 ліпеня Сінадальны аддзел па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню БПЦ перадаў Мінскаму гарадскому клінічнаму анкалагічнаму дыспансеру апарат ШВЛ і канцэнтратар кіслароду. Гэта падзея стала магчымай пры падтрымцы Пасольства Польшчы ў Беларусі.
падрабязна » -
У Праабражэнскім саборы Смаргоні асвячаны пад'ёмнік для людзей з абмежаванымі магчымасцямі
08 ліпеня 2020У саборы Праабражэння Гасподняга горада Смаргоні ўсталяваны пад'ёмнік для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Асвячэнне пад'ёмніка здзейсніў настаяцель сабора протаіерэй Анатоль Рэзановіч.
падрабязна » -
У Светлагорску прайшоў конкурс малюнкаў на асфальце, прысвечаны дню памяці святых Пятра і Фяўроніі
08 ліпеня 2020Напярэдадні дня памяці святых дабраверных Пятра і Фяўронні — заступнікаў сям'і і шлюбу, на тэрыторыі храма Праабражэння Гасподняга ў горадзе Светлагорску выхаванцы нядзельнай школы прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў на асфальце «Мая сям'я».
падрабязна »