Духоўна-асветніцкі цэнтр «Каўчэг» Лізавецінскага манастыра запрашае дзяцей і дарослых прыняць удзел у народнай выставе «Дом, дзе жыве любоў»
17 верасня 2026Духоўна-асветніцкі цэнтр «Каўчэг» Свята-Лізавецінскага жаночага манастыра горада Мінска запрашае дзяцей і дарослых прыняць удзел у народнай выставе «Дом, дзе жыве любоў».
Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна стварыць мастацкую працу на адну з чатырох тэм: Пакроў Прасвятой Багародзіцы, Дзень маці, Дзень бацькі або тыдзень бацькоўскай любові ў Беларусі.
Аўтарскія работы прымаюцца ў любых тэхніках: малюнак, жывапіс, графіка, вышыўка, вітражы, мазаіка, аплікацыя, вырабы з каменя, тэкстылю, дрэва і іншыя аб'ёмныя кампазіцыі.
Памер работ па даўжыні і вышыні павінен быць не менш за 30 см, але не больш за 60 см, шырыня – не больш за 10 см. Твор павінен быць аформлены з магчымасцю падвесу.
Падача заявак ажыццяўляецца да 30 верасня ў Telegram па нумары тэлефона: +375 29 671 89 00, імя - @Iakovtseva. Адабраныя работы неабходна прывезці ў Духоўна-асветніцкі цэнтр да 5 кастрычніка. Адкрыццё выставы адбудзецца 10 кастрычніка.
Усе працы народнай выставы госці духоўна-асветніцкага цэнтра «Каўчэг» змогуць убачыць у арт-галерэі з 10 па 17 кастрычніка і прагаласаваць за ўпадабаныя.
18 кастрычніка адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў і ўдзельнікаў выставы, чые творы атрымаюць больш за ўсё галасоў.
Чытайце нас у мэсэнджерах Telegram і Viber,

