Выдавецкая рада Рускай Праваслаўнай Царквы адкрывае XXI прызавы сезон конкурсу выданняў «Асвета праз кнігу»

15 сакавіка 2026

0e1.jpg

Выдавецкая рада Рускай Праваслаўнай Царквы з 16 сакавіка 2026 года пачынае прыём дакументаў на ўдзел у XXI адкрытым конкурсе выданняў «Асвета праз кнігу».

Конкурс праводзіцца Выдавецкай радай па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

Мэта конкурсу — выявіць сучасныя выданні, якія адпавядаюць высокім маральным ідэалам духоўнай асветы і патрыятычнага выхавання, а таксама прыцягнуць грамадскую ўвагу і выдавецкую цікавасць да выхавання падрастаючых пакаленняў у духу хрысціянскіх каштоўнасцяў.

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца выданні, якія выйшлі ў свет у перыяд з 1 жніўня 2025 года па 1 жніўня 2026 года.

Конкурс праводзіцца ў наступных намінацыях:

  • лепшая паэтычная кніга;
  • лепшая празаічная кніга;
  • лепшы драматычны твор;
  • лепшая публіцыстычная кніга;
  • лепшая духоўна-патрыятычная кніга;
  • лепшая духоўна-асветніцкая кніга;
  • лепшая гістарычная кніга;
  • лепшае навучальная выданне;
  • лепшая кніга для дзяцей і юнацтва;
  • лепшае даведачнае і краязнаўчае выданне;
  • лепшая ілюстраваная кніга;
  • лепшае выданне па гісторыі Рускай Праваслаўнай Царквы ў XX стагоддзі і казацтву.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна прадаставіць:

  • ліст аб вылучэнні выдання на бланку вылучэнскай арганізацыі (ыыдавецтва, епархія Рускай Праваслаўнай Царквы, Сінадальны аддзел) за подпісам кіраўніка;
  • анкету;
  • пісьмовая згода на ўдзел у конкурсе праваўладальніка выдання (свабодная форма);
  • выданне, прадстаўленае да конкурснай ацэнкі, у трох экзэмплярах.

Дакументы выслаць па адрасе: 119435, г. Масква, вул. Пагодзінская, д. 20/3, к. 2 (з паметкай «Просвещение через книгу»). Прыём дакументаў будзе ажыццяўляцца да 1 верасня.

Патрыярхія.ru / Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok