Міжканфесійны круглы стол «Адзіны шлях да міру і стварэння» прайшоў у Мінску

16 сакавіка 2021

top.jpg

Па благаславенні Высокапраасвяшчэннейшага Веніяміна, мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, кіраўнік моладзевага руху AGIOS Усіхсвяцкага прыхода сталіцы Мікалай Камарчук у якасці прадстаўніка Сінадальнага аддзела па справах моладзі БПЦ прыняў удзел у міжканфесійным круглым стале «Адзіны шлях да міру і стварэння», які прысвечаны Году народнага адзінства.

Асноўнай мэтай правядзення мерапрыемства стала вызначэнне напрамкаў супрацоўніцтва прадстаўнікоў дзяржаўных органаў улады і канфесій ва ўмацаванні самаідэнтычнасці вернікаў Рэспублікі Беларусь.

Актуальнымі пытаннямі круглага стала сталі тэмы, якія аб'ядноўваюць канфесіі ў развіцці беларускага грамадства: арганізацыя сумеснай працы з пажылымі і людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі, выпрацоўка адзінай пазіцыі канфесій перад выклікамі і пагрозамі сучаснасці, такімі як аборты, наркаманія і іншыя. Таксама былі разгледжаны перспектывы правядзення экскурсійных праграм, якія раскрываюць духоўную культуру беларускай зямлі, арганізацыя «жывых бібліятэк», экалагічную адукацыю з пункту гледжання рэлігіі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел: начальнік інстытута Следчага камітэта Юры Камянецкі, ганаровы мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, галоўны рабін Рэлігійнага аб'яднання абшчын прагрэсіўнага іудаізму Рыгор Абрамовіч, а таксама старшыня (муфтый) Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання Абу-Бекір Шабановіч.

У сваім дакладзе «Моладзь — будучыня нашай Царквы і нашай краіны» Мікалай Камарчук распавёў аб працы Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

У завяршэнні круглага стала «Адзіны шлях да міру і стварэння», удзельнікі прыйшлі да агульнага меркавання, што ўзаемапавага, актыўнае ўзаемадзеянне розных канфесій і органаў дзяржаўнай улады спрыяюць гарманічнаму развіццю беларускага грамадства.

Сhurch.by