Мітрапаліт Веніямін здзейсніў асвячэнне купалоў і накупальных крыжоў для будуемага храма ў гонар іконы Божай Маці «Ацаліцелька» ў горадзе Слуцку

14 лістапада 2021

top.jpg

14 лістапада 2021 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў асвячэнне купалоў і накупольных крыжоў для будуемага храма ў гонар іконы Божай Маці «Ацаліцелька» ў горадзе Слуцку.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Слуцкага епархіяльнага ўпраўлення, благачынны Слуцкай царкоўнай акругі, настаяцель прыхода Міхайлаўскага кафедральнага сабора горада Слуцка протаіерэй Ігар Штэпа і настаяцель прыхода храма ў гонар іконы Божай Маці «Ацаліцелька» протаіерэй Аляксандр Шклярэўскі.

Богаслужэбныя спевы выканаў парафіяльны хор пад кіраўніцтвам Вольгі Шклярэўскай.

Па заканчэнні чыну асвячэння мітрапаліт Веніямін звярнуўся да багамольцаў з прывітальным словам, пажадаўшы айцу настаяцелю і абшчыне дапамогі Божай у храмабудаўніцтве. Гутарка архіпастыра, настаяцеля храма і прыхаджан працягнулася за чаяваннем.

Слуцкая епархія/Church.by

Фотарэпартаж