На адукацыйным партале Мінскай духоўнай семінарыі «Амафор» пройдзе цыкл лекцый «Быць бацькам»

22 красавіка 2026

top.jpg

26 красавіка 2026 года на адукацыйным партале Мінскай духоўнай семінарыі «Амафор» стартуе цыкл лекцый «Быць бацькам», падрыхтаваны сумесна з Сінадальным аддзелам па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства Беларускага Экзархату.

Новы адукацыйны курс накіраваны на асэнсаванне ролі бацькі і ўмацаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцяў у сучасным грамадстве. Праект рэалізаваны па благаславенню рэктара Мінскай духоўнай семінарыі протаіерэя Віктара Васілевіча і старшыні Сінадальнага аддзела па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства Беларускага Экзархату протаіерэя Паўла Сердзюка.

Праект уключае 12 лекцый, кожная з якіх прысвечана асобным аспектам бацькоўства. Праграма курса закранае духоўныя, маральныя і практычныя пытанні выхавання дзяцей, сямейных адносін і асабістай адказнасці мужчыны ў сям'і.

У праекце прымаюць удзел святары і спецыялісты ў галіне багаслоўя, сямейнай праблематыкі і псіхалогіі: протаіерэй Павел Сярдзюк — старшыня Сінадальнага аддзела па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства Беларускага Экзархату, настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Японскага ў горадзе Мінску; іерэй Андрэй Лысевіч — прарэктар па ліцэнзаванні і акрэдытацыі Маскоўскай духоўнай акадэміі, выкладчык, клірык храма ў гонар Трох Свяціцеляў на Кулішках горада Масквы; протадыякан Павел Бубноў — выкладчык Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі, кандыдат багаслоўя, галоўны рэдактар часопіса «Ступені»; Ірына Самуйлава — магістр псіхалагічных навук, сямейны псіхолаг, бакалаўр багаслоўя Мінскай духоўнай семінарыі.

Лекцыі будуць выходзіць чатыры разы на тыдзень: у панядзелак, сераду, пятніцу і нядзелю. Час публікацыі — 19:00. Матэрыялы будуць размяшчацца на партале «Омофор», а таксама на пляцоўках YouTube, Rutube і VK відэа. Лекцыі будуць суправаджацца інфармацыйнымі публікацыямі ў сацыяльных сетках адукацыйнага партала: Telegram, Max, VK і Viber.

Графік выхаду лекцый:

26 красавіка — «Уводзіны»;
27 красавіка — «Што такое "бацькоўства"?»;
29 красавіка — «Якасці і навыкі бацькі»;
1 мая — «Страхі і адказнасць»;
3 мая — «Як мужчына становіцца "бацькам"»;
4 мая — «Праблемы і пытанні бацькоў»;
6 мая — «Выхаванне сыноў і дачок»;
8 мая — «Бяздзетнасць мужа і жонкі»;
10 мая — «Рэлігійнае жыццё»;
11 мая — «Дзеці ад іншага шлюбу»;
13 мая — Прыёмнае бацькоўства»;
15 мая — «Вобраз бацькі ў кінематографе»

Удзел у праекце бясплатны.

minds.by / Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok