Адкрыты шосты сезон рэспубліканскага конкурсу сацыяльных маладзёжных праектаў «Моладзь Беларусі за жыццё, маральнасць і сямейныя каштоўнасці»
15 верасня 2026У Беларусі стартаваў шосты сезон рэспубліканскага конкурсу сацыяльных моладзевых праектаў «Моладзь Беларусі за жыццё, маральнасць і сямейныя каштоўнасці», які пройдзе ў 2026/2027 навучальным годзе. Прыём заявак працягнецца да 26 кастрычніка 2026 года.
Арганізатарамі конкурсу выступаюць Беларускі Экзархат, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Дабрачынны фонд падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў» пры падтрымцы грамадскіх аб'яднанняў «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і «Беларускі саюз жанчын».
Мэта конкурсу — уключэнне маладых людзей у вырашэнне сацыяльна значных праблем сучаснага грамадства, зацвярджэнне здаровай, актыўнай пазіцыі моладзі ў адносінах да жыцця і сям'і як асноўнай альтэрнатывы негатыўным з'явам у грамадстве.
У гэтым годзе кола ўдзельнікаў пашырана. Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы дзяржаўных устаноў вышэйшай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і дадатковай адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама маладыя сем'і і моладзь з ліку членаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Беларускага саюза жанчын.
Праектная каманда павінна ўключаць не менш за тры ўдзельнікі ва ўзросце ад 14 да 22 гадоў, для членаў грамадскіх аб'яднанняў — ад 17 да 31 года. Куратар каманды павінен быць старэйшым за 18 гадоў.
Праекты будуць ацэньвацца ў пяці намінацыях:
- «Моладзь за СЯМЕЙНЫЯ КАШТОЎНАСЦІ дзеля жыцця!»;
- «Моладзь за ЗДАРОЎЕ дзеля жыцця!»;
- «Моладзь за ТВОРЧЫ ПРАРЫЎ дзеля жыцця!»;
- «Моладзь за МІЛАСЭРНАСЦЬ дзеля жыцця!»;
- «Моладзь за ТРАДЫЦЫІ дзеля жыцця!».
Каманды, якія ўдзельнічаюць у конкурсе не ўпершыню, падаюць заяўку ў намінацыі, якая адрозніваецца ад папярэдніх гадоў.
Для ўдзелу неабходна запоўніць рэгістрацыйную анлайн-форму і накіраваць інфармацыйную карту-заяўку на электронную пошту molodproekt2026@gmail.com.
Каманды, якія выканалі абедзве ўмовы, будуць запрошаны на навучальныя анлайн-мерапрыемствы па праектнай дзейнасці, якія пройдуць з 9 па 17 лістапада 2026 года. З 18 па 25 лістапада 2026 года ўдзельнікі прадставяць дапрацаваныя ідэі праектаў і па выніках ацэнкі пяройдуць да іх рэалізацыі, якая працягнецца да красавіка 2027 года.
У красавіку 2027 года матэрыялы рэалізаваных праектаў будуць прадстаўлены на ацэнку журы. Вынікі конкурсу падвядуць у маі 2027 года, тады ж адбудзецца ўзнагароджанне лепшых каманд.
Падрабязныя ўмовы ўдзелу выкладзены ў Палажэнні аб правядзенні конкурса.
Кантактны тэлефон (Telegram): +375 (29) 370-43-70, Наталля.
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,

