Патрыяршы Экзарх узначаліў выпускны акт у Мінскай духоўнай акадэміі
16 чэрвеня 202616 чэрвеня 2026 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў выпускны акт у Мінскай духоўнай акадэміі.
Перад пачаткам выпускнога акта ў акадэмічным храме свяціцеля Кірыла Тураўскага была здзейснена Бажэственная літургія.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Афанасій (Сакалоў); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; сакратар Вучонай рады, прарэктар па выхаваўчай рабоце іераманах Андрэй (Васілюк); загадчык кафедры біблеістыкі іерэй Віктар Кулага; выкладчыкі, выпускнікі і студэнты акадэміі ў свяшчэнным сане.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор акадэміі пад кіраваннем чытальніка Арсенія Аўтушэнкі.
Трансляцыя вялася на YouTube-канале Беларускага Экзархату.
Пропаведзь перад прычасцем прамовіў іераманах Фёдар Кашанок.
Па заканчэнні Бажэственнай літургіі Мітрапаліт Веніямін звярнуўся да прысутных з архіпастырскім словам.
Пасля Бажэственнай літургіі выкладчыкі, выпускнікі і госці сабраліся ў актавай зале духоўнай школы.
З актавай прамовай выступіў рэктар Акадэміі архімандрыт Афанасій (Сакалоў).
З інфармацыяй аб выніках навучальнага года выступіў прарэктар па выхаваўчай рабоце і сакратар Вучонай рады Мінскай духоўнай акадэміі іераманах Андрэй (Васілюк).
У 2026 годзе завяршылі навучанне ў акадэміі 49 чалавек: 5 аспірантаў, 44 магістранты дзённага і завочнага аддзяленняў.
Далей адбылося ўручэнне дыпломаў: двум выпускнікам аспірантуры былі ўручаны дыпломы, якія пацвярджаюць кваліфікацыю «даследчык»; дыпломы магістра ўручаны дванаццаці выпускнікам вочнага і дваццаці чатыром выпускнікам завочнага аддзялення магістратуры. Са словамі падзякі імя выпускнікоў-аспірантаў выступіў іерэй Мікалай Бусько, ад імя магістрантаў дзённага аддзялення — іерэй Мікіта Храменкаў, ад імя магістрантаў завочнага аддзялення — протаіерэй Аляксандр Мікіцкі.
Завяршылася мерапрыемства наказам Высокапраасвяшчэннейшага Веніяміна, Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
Чытайце нас у мэсенджэрах Telegram і Viber,

