Па ініцыятыве Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Беларускага Экзархату заснаваны конкурс сярод сясцёр міласэрнасці «Сэрца міласэрнасці»
15 чэрвеня 2026Па благаславенню Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна заснаваны агульнацаркоўны конкурс Беларускага Экзархату «Сэрца міласэрнасці», закліканы адзначыць самаадданую працу сясцёр міласэрнасці, якія нясуць сваё служэнне ў бальніцах, хоспісах, інтэрнатах і на даму.
Конкурс з'яўляецца важнай ініцыятывай Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Беларускага Экзархату, накіраванай на падтрымку тых, хто штодня ўвасабляе ў жыццё запаведзь пра любоў да бліжняга. Галоўнай узнагародай пераможцам стане нагрудны знак «Сястра міласэрнасці Беларускага Экзархату» асаблівага ўзору.
Каб ахапіць усе грані царкоўнага сацыяльнага служэння, конкурс праводзіцца ў пяці катэгорыях:
- «Вернасць пакліканню» — для сясцёр з шматгадовым стажам і аўтарытэтам у абшчыне;
- «Белы ангел» — за служэнне ў медыцынскіх установах (у тым ліку рэанімацыя, анкалогія, паліятыўная дапамога);
- «Ціхі подзвіг» — за рэгулярны патранажны догляд на даму;
- «Матчына сэрца» — за дапамогу дзецям у бальніцах і сацыяльных установах;
- «Будучыня міласэрнасці» — для маладых сясцёр (да 30 гадоў), якія праявілі асаблівую ініцыятыўнасць.
Конкурсны цыкл будзе праходзіць штогод і завершацца ўрачыстым узнагароджаннем на рэспубліканскім форуме сясцёр міласэрнасці Беларускага Экзархату ў канцы мая — пачатку чэрвеня.
Працэс адбору складаецца з некалькіх этапаў: ад падачы заявак на месцах да працы экспертнай камісіі, якая ацэньвае не толькі прафесійныя навыкі, але і духоўна-маральны складнік служэння. Экспертны савет звяртае ўвагу на зваротную сувязь ад падапечных, сістэмнасць працы і асабістую ініцыятыву сясцёр.
Да ўдзелу запрашаюцца сястрыцтвы епархій Беларускага Экзархату. Кожны кандыдат павінен быць прадстаўлены епархіяльным аддзелам па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню пры наяўнасці благаславення кіруючага архіерэя.
Пакет дакументаў уключае:
- Форму прадстаўлення да ўзнагароджання (анкету).
- Характарыстыку ад старэйшай сястры.
- Пісьмовую рэкамендацыю духаўніка абшчыны.
- Творчае эсэ або відэаінтэрв'ю на тэму «У чым я бачу сэнс сястрынскага служэння?».
Прыём заявак на новы конкурсны год стартуе пасля правядзення штогадовага форуму. Сінадальны аддзел па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Беларускага Экзархату запрашае епархіяльныя аддзелы азнаёміцца з Палажэннем аб конкурсе і пачаць падрыхтоўку дакументаў для вылучэння годных кандыдатур.
Спампаваць Палажэнне аб конкурсе «Сэрца міласэрнасці».
Па дадатковую інфармацыю неабходна звяртацца ў Сінадальны аддзел па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню БПЦ.
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,

