Сінадальны місіянерскі аддзел БПЦ выдаў асветніцкі буклет для бязвыплатнай раздачы ў храмах на свята Хрышчэння Гасподняга

03 студзеня 2023

594.jpg

Да свята Хрышчэння Гасподняга па ініцыятыве Сінадальнага місіянерскага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы выдадзены асветніцкі буклет для бязвыплатнай раздачы ў храмах людзям, якія прыйшлі па святую ваду.

У буклеце змяшчаецца кароткая інфармацыя пра гісторыю і сэнс Хрышчэння Гасподняга, традыцыі святкавання, размешчаны трапар святу і малітва перад ужываннем святой вады, а таксама расказана пра тое, як правільна ўжываць і захоўваць святыню.

Буклет даступны для запампоўкі па спасылцы.

Сhurch.by

Чытайце нас у TelegramViberInstagramВКонтакте і Facebook