У Доме Каніскага абмеркавалі ўзаемадзеянне Магілёўскай епархіі з установамі адукацыі
25 чэрвеня 201921 чэрвеня ў Архіерэйскім палацы горада Магілёва, вядомым у народзе як Дом Каніскага, адбылася сустрэча прадстаўнікоў Царквы і свецкіх педагогаў, арганізаваная духоўна-асветніцкім цэнтрам імя свяціцеля Георгія (Каніскага) і Магілёўскім дзяржаўным абласным інстытутам развіцця адукацыі.
У круглым стале «Узаемадзеянне Беларускай Праваслаўнай Царквы з установамі адукацыі: вопыт, праблемы, перспектывы развіцця» ўдзельнічалі прадстаўнікі Магілёўскай епархіі і класныя кіраўнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Магілёўскай вобласці.
Сёння перад педагагічнымі калектывамі ўстаноў адукацыі стаіць задача не толькі даваць веды маладому пакаленню беларусаў, але і выхоўваць людзей маральна спелых, духоўна развітых, якія ўсведамляюць адказнасць за лёс Айчыны і імкнуцца прытрымлівацца духоўна-маральных каштоўнасцяў нашага народа. Менавіта ў гэтай сферы неабходна ўзаемадзеянне педагогаў, бацькоў і Праваслаўнай Царквы.
Удзельнікі круглага стала абмяняліся вопытам сумеснай працы, абмеркавалі спосабы яе развіцця і намецілі планы на будучы навучальны год.
Фота: Планета Беларусь