У рамках міжнароднай адукацыйнай праграмы «Духоўная сувязь» у Мінскай духоўнай акадэміі адбылася сустрэча святара з навучэнскай моладдзю сталіцы

07 сакавіка 2026

top.jpg

6 сакавіка 2026 года ў Мінскай духоўнай акадэміі адбылася сустрэча намесніка старшыні Сінадальнага аддзела Беларускага Экзархату па справах моладзі іерэея Міхаіла Страхі з навучэнскай моладдзю сталіцы. Мерапрыемства прайшло ў рамках міжнароднай адукацыйнай праграмы «Духоўная сувязь», якая рэалізуецца арганізацыйным камітэтам пры падтрымцы Сінадальнага аддзела па справах моладзі Рускай Праваслаўнай Царквы.

У сустрэчы прынялі ўдзел студэнты ўстаноў адукацыі горада Мінска, якія з'яўляюцца членамі Маладзёжнай рады пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Тэмамі гутаркі сталі пытанні сям'і і яе ролі ў жыцці чалавека. Айцец Міхаіл адзначыў значэнне сям'і як асновы асобаснага станаўлення і духоўнага развіцця, падкрэсліўшы важнасць захавання традыцыйных каштоўнасцяў у сучасным грамадстве.

У завяршэнне сустрэчы маладыя людзі змаглі дакрануцца да хрысціянскай святыні — пояса Прасвятой Багародзіцы. Удзельнікі ўзнеслі малітвы ля каўчэга з часткай пачэснага пояса Божай Маці, просячы благаславення і заступніцтва Царыцы Нябеснай.

Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok