У Мінскай духоўнай семінарыі пройдуць багаслоўскія курсы выхаднога дня на тэму «Тыдзень Пакут Гасподніх: сатэрыялагічнае значэнне і асаблівасці богаслужэння»

27 сакавіка 2026

top.jpg

З 3 па 5 красавіка 2026 года па благаславенню Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, на базе Мінскай духоўнай семінарыі ў вочным фармаце будуць праводзіцца багаслоўскія курсы выхаднога дня.

Мэта курсаў — далучыць слухачоў да прыгажосці праваслаўнага богаслужэння Страсной сядміцы, растлумачыць старазапаветныя прароцтвы пра апошнія дні зямнога жыцця Спасіцеля і іх выкананне ў Евангеллі, адказаць на пытанні слухачоў. Курсы арыентаваны на прыхажан праваслаўных храмаў, студэнтаў, выпускнікоў і выкладчыкаў вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, а таксама на тых, хто жадае павысіць узровень сваіх ведаў у галіне праваслаўнага веравучэння.

Асаблівасці курсаў:

  • лекцыі праводзяць выкладчыкі профільных дысцыплін у Мінскай духоўнай семінарыі;
  • тэматыка лекцый закранае шырокі спектр пытанняў;
  • лекцыі будуць зразумелыя і цікавыя як для тых, хто толькі пачынае пазнаваць праваслаўнае веравучэнне, так і для уцаркоўленых людзей, якія жадаюць дапоўніць або паглыбіць свае веды;
  • інтэрактыўнасць: па заканчэнні кожнай лекцыі выкладчыкі абмяркоўваюць тэму лекцыі са слухачамі, а таксама адказваюць на пытанні.

Тэматычныя напрамкі багаслоўскіх курсаў:

  • ідэйны сэнс і багаслоўскі змест спеваў Тыдня Пакут Гасподніх;
  • старазапаветныя прароцтвы пра апошнія дні зямнога жыцця Збавіцеля і іх выкананне ў Евангеллі і набажэнстве Страснога тыдня;
  • евангельскія вобразы Страснога тыдня;
  • тэма пакут чалавека ў Бібліі;
  • сэнс пакут і Божая задума паводле прац свяціцеля Мікалая Сербскага.

Акрамя лекцый у праграме курсаў наведванне набажэнстваў, правядзенне экскурсій. Па завяршэнні навучання слухачам выдаецца сертыфікат, які пацвярджае іх удзел у працы багаслоўскіх курсаў выхаднога дня.

Жадаючым прайсці навучанне прапануецца запоўніць анкету. Пасля запаўнення анкеты будуць высланы форма прашэння і прыклад рэкамендацыі прыходскага свяшчэнніка.

Апошні дзень прыёму дакументаў – 1 красавіка 2026 года.

Больш падрабязна аб праграме курсаў і ўмовах удзелу можна даведацца на сайце Мінскай духоўнай семінарыі.

minds.by / Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глязіце ў YouTube і TikTok