У мінскім Лізавецінскім манастыры прайшла манаская секцыя рэгіянальнага этапу XXVI Міжнародных Ражджэственскіх чытанняў
16 лістапада 2017У Лізавецінскім манастыры горада Мінска 15 лістапада 2017 года прайшла манаская секцыя рэгіянальнага этапу XXVI Міжнародных Ражджэственскіх адукацыйных чытанняў на тэму «Місія манаства ў сучасным свеце».
Арганізатарам канферэнцыі выступіў Сінадальны аддзел па справах манастыроў і манаству Беларускай Праваслаўнай Царквы.
У канферэнцыі прынялі ўдзел архіпастыры, ігумены, ігуменні, манахі манастыроў Беларускага Экзархату, выкладчыкі Мінскай духоўнай семінарыі. Форуму папярэднічала Бажэственная літургія, якую ўзначаліў старшыня Сінадальнага аддзела па справах манастыроў і манаству Беларускай Праваслаўнай Царквы епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый.
У склад прэзідыума ўвайшлі: епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый, старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін; кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч).
З дакладамі выступілі:
- епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый, старшыня Сінадальнага аддзела па справах манастыроў і манаству Беларускага Экзархату: «Місія манаства ў сучасным свеце»;
- іераманах Андрэй (Васілюк), выкладчык патралогіі Мінскай духоўнай семінарыі, кандыдат багаслоўя: «Пастараемся ж дапамагчы малітвай ўсяму свету: прападобны Паісій Святагорац аб прызначэнні манаства»;
- ігумення Еўдакія (Ляўшук), ігумення Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра: «Сіла і значэнне святасці ў жыцці грамадства: прападобная Еўфрасіння Полацкая і яе духоўная спадчына»;
- архімандрыт Амвросій (Шаўцоў), намеснік Мікольскага мужчынскага манастыра ў горадзе Гомелі: «Духоўна-асветніцкая дзейнасць Свята-Нікольскага мужчынскага манастыра горада Гомеля»;
- Аляксандр Валер'евіч Слесараў, прарэктар па навуковай рабоце Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі, кандыдат багаслоўя, дацэнт: «Місіянерская дзейнасць архімандрыта Серафіма (Шахмуця)».
Па выніках выступленняў былі зроблены наступныя высновы:
1. Грамадства перажывае цяжкія часы, усё больш і больш губляючы правільныя арыенціры. Сучасны чалавек мае патрэбу ў здабыцці сэнсу жыцця, духоўна-маральных прынцыпаў, якія б напоўнілі яго жыццё сапраўдным сэнсам і зместам.
2. Манаства ніколі не было абыякавым да праблем сучаснага грамадства. Прыклад таму — жыццё безлічы святых з ліку манаскіх асоб. У аснове кожнага манастырскага статуту ляжыць любоў да Бога і бліжняга. Духоўна-асветніцкая і сацыяльная дзейнасць мае сваё важнае значэнне ў жыцці кожнага манастыра.
3. Аднак, малітва і прыклад жыцця ў адпаведнасці з Евангельскім вучэннем — самае каштоўнае, што манаства можа даць свету. Манах дапамагае свету малітвай і прапаведуе Хрыста сваім жыццём. У манастыры павінны быць створаны ўмовы для паўнавартаснага духоўнага жыцця: прыводзіць да Хрыста можа толькі той, хто сам імкнецца заўсёды быць з Ім. Манахі павінны мець час для рэгулярнага ўдзелу ў богаслужэбнай малітве, адасобленай малітвы ў келлі і чытання святых айцоў.
4. Найбольш пераканаўчы спосаб данесці да чалавека праўду праваслаўнай веры — гэта паказаць яе на прыкладзе свайго жыцця. Атмасфера малітвы, міру і любві Хрыстовай робіць манастыр тым месцам, дзе сучасны чалавек можа атрымаць адказы адносна свайго сапраўднага прызначэння, раскрыць для сябе сутнасць хрысціянскай веры і пераадолець тыя выпрабаванні, у якія залучаецца стандартамі грамадства спажывання.
Удзельнікі форуму выказалі падзяку ігуменні Лізавецінскага манастыра ігуменні Еўфрасінні (Лапцік) з сёстрамі за прадастаўленую магчымасць правесці сустрэчу ў сценах абіцелі і сапраўдную манаскую гасціннасць.
Даклады будуць апублікаваны на афіцыйным сайце Сінадальнага аддзела па справах манастыроў і манаству Беларускага Экзархату.