-
Мітрапаліт Павел узначаліў выпускныя ўрачыстасці Мінскага духоўнага вучылішча
24 чэрвеня 201824 чэрвеня ў Духоўна-адукацыйным цэнтры Беларускай Праваслаўнай Царквы адбыўся ўрачысты выпускны Акт Мінскага духоўнага вучылішча. Перад пачаткам урачыстага мерапрыемства ў акадэмічным храме ў гонар свяціцеля Кірыла Тураўскага была здзейснена Боажэственная літургія, якую ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх уручыў дыпломы выпускнікам Мінскай духоўнай семінарыі
23 чэрвеня 201823 чэрвеня ў Мінскай духоўнай семінарыі адбыўся ўрачысты выпускны Акт. Перад пачаткам урачыстага мерапрыемства ў Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра была здзейснена Літургія, якую ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні рэктара Мінскай духоўнай семінарыі, архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя.
падрабязна » -
23 чэрвеня 2018
Ігумення Гродзенскага Багародзічнага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра Гаўрыіла (Глухава) адзначана Ганаровай граматай абласнога Савета дэпутатаў за значны ўклад у выхаванне высокай духоўнасці і культуры ў жыхароў Гарадзеншчыны, умацаванне канфесійнай і грамадзянскай згоды ў грамадстве.
падрабязна » -
Архіепіскап Брэсцкі Іаан прыняў удзел у мітынгу-рэквіеме ў Брэсцкай крэпасці
23 чэрвеня 201822 чэрвеня ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны 77-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Мітынг наведалі прадстаўнікі дзяржаўнай улады, дыпламатычнага корпуса, традыцыйных канфесій, а таксама шматлікія дэлегацыі і госці з краін СНД, блізкага і далёкага замежжа.
падрабязна » -
У Полацку адбылася манаская канферэнцыя «Арганізацыя ўнутранага жыцця манастыроў»
23 чэрвеня 201821-22 чэрвеня ў Полацкім Спаса-Еўфрасіннеўскім стаўрапагіяльным жаночым манастыры адбылася манаская канферэнцыя на тэму: «Арганізацыя ўнутранага жыцця манастыроў». Прэзідыум канферэнцыі ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
падрабязна » -
У Мінскай духоўнай семінарыі адбылося выніковае пасяджэнне Вучонага савета
22 чэрвеня 2018У пачатку пасяджэння Вучонага савета старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускага Экзархату епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін уручыў архіепіскапу Навагрудскаму Гурыю медаль свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі за ўклад у развіццё рэлігійнай адукацыі.
падрабязна » -
Дэлегацыя Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра наведала Рым
21 чэрвеня 2018Мэтай паездкі з'яўлялася падрыхтоўка міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай памяці мітрапаліта Ленінградскага і Наўгародскага Нікадзіма (Ротава), а таксама абмеркаванне напрамкаў далейшага супрацоўніцтва з Пантыфікальнай Радай па садзейнічанню хрысціянскаму адзінству.
падрабязна » -
Адбылася сустрэча мітрапаліта Паўла з Паслом Аўстрыі ў Беларусі
21 чэрвеня 201821 чэрвеня ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Аўстрыі ў Рэспубліцы Беларусь Бернда Аляксандра Баерля.
падрабязна » -
Адбыўся візіт Патрыяршага Экзарха ў Вучэбны цэнтр Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь
20 чэрвеня 201820 чэрвеня адбыўся візіт мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у Навучальны цэнтр ДУА «Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь», размешчаны ў Смаргонскім раёне.
падрабязна » -
20 чэрвеня 2018
Выстава праходзіць у галерэі «Універсітэт культуры» Палаца Рэспублікі. На ёй прадстаўлены работы ўдзельнікаў міжнароднага пленэру «Святасць зямлі Беларускай». Удзел у праекце прынялі майстры пэндзля з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы.
падрабязна » -
У Полацку адбудзецца манаская канферэнцыя «Арганізацыя ўнутранага жыцця манастыроў»
19 чэрвеня 2018Плануецца, што правядзенне канферэнцыі ўзначаліць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. У форуме прымуць удзел архіпастыры, ігумены, ігуменні і манаскія асобы Беларускай Праваслаўнай Царквы, Польскай Праваслаўнай Царквы, Святой Гары Афон, Рускай духоўнай місіі ў Іерусаліме, а таксама прадстаўнікі Сінадальнага аддзела па манастырах і манаству Рускай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна » -
Выдадзены зборнік матэрыялаў III Рэспубліканскай канферэнцыі «Духоўнасць. Маральнасць. Традыцыі»
19 чэрвеня 2018Па благаславенню рэктара Мінскай духоўнай семінарыі архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя выдавецтва семінарыі выпусціла зборнік матэрыялаў III Рэспубліканскай канферэнцыі «Духоўнасць. Маральнасць. Традыцыі». Суарганізатарамі форуму, які праходзіў 22 кастрычніка 2016 года на базе Мінскай духоўнай семінарыі, выступалі ДУА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі» і МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла».
падрабязна » -
19 чэрвеня 2018
Цырымонія адбылася на плошчы перад храмам у гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў пасёлку Тарасава Мінскага раёна.
падрабязна » -
18 чэрвеня 2018
Падведзены вынікі конкурсу на званне самай прыгожай маркі свету 2017 года «Вялікі прыз выставы WIPA» ў Аўстрыі. У конкурсе прыняло ўдзел больш за 70 краін. Шостае месца заняла Беларусь з маркай «Беларуская Праваслаўная Царква. 1025-годдзе Полацкай епархіі».
падрабязна » -
18 чэрвеня 2018
На працягу ўсяго перыяду практыкі навучэнцы пражывалі ў адпаведнасці з раскладам, устаноўленым духоўнай школай. Роўна палова адведзенага часу была прысвечана іканапісу, у тым ліку багаслоўю кананічнай іконы.
падрабязна »