-
47 чалавек скончылі Віцебскую духоўную семінарыю
08 чэрвеня 2018У Віцебскай духоўнай семінарыі прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды выпуску студэнтаў вочнай і завочнай формаў навучання. Выпускны акт узначаліў рэктар духоўнай школы архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый.
падрабязна » -
Беларусы прынялі ўдзел у міжнародным фестывалі «Аляксееўскія перазвоны — 2018»
07 чэрвеня 20182 чэрвеня ў пасёлку Аляксееўскае Рэспублікі Татарстан пад дэвізам «Ззяй ў стагоддзях, Святая Русь!» адбыўся XVI фестываль звону «Аляксееўскія перазвоны — 2018». У фестывалі прынялі ўдзел майстры звону з Расіі, Украіны і Беларусі.
падрабязна » -
07 чэрвеня 2018
7 чэрвеня ў Маскве пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося чарговае пасяджэнне камісіі Міжсаборнай прысутнасці па царкоўнай асвеце і дыяканіі.
падрабязна » -
06 чэрвеня 2018
З 4 па 8 чэрвеня ў сярэдняй школе № 1 гарадскога пасёлка Карэлічы Гродзенскай вобласці праходзяць заняткі па павышэнню кваліфікацыі класных кіраўнікоў і настаўнікаў, якія выкладаюць факультатыў «Асновы праваслаўнай маральнасці (культуры)» ва ўстановах адукацыі Карэліцкага раёна.
падрабязна » -
Адбылася XX Нарада праваслаўных сектазнаўцаў Рэспублікі Беларусь
06 чэрвеня 20185 чэрвеня ў Сінадальным цэнтры сектазнаўства Беларускай Праваслаўнай Царквы прайшла ХХ Нарада праваслаўных сектазнаўцаў Рэспублікі Беларусь, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі 12 епархій Беларускага Экзархату.
падрабязна » -
У Гомельскай епархіі пачалі працу Евангельскія чытанні для людзей з парушэннямі слыху
06 чэрвеня 2018Пры гомельскім храме іконы Божай Маці «Скорапаслушніца» 3 чэрвеня пачалі працу Евангельскія чытанні для людзей з парушэннямі слыху, якія праводзіць кіраўнік цэнтра па рабоце з глухімі і глухаватымі іерэй Аляксандр Пранкевіч.
падрабязна » -
Па Магілёве прайшоў 12-кіламетровы хрэсны ход з Жыровіцкай іконай Божай Маці
06 чэрвеня 20183-11 чэрвеня Жыровіцкі абраз Божай Маці будзе даступны для пакланення з 8:00 да 20:00 у Спаса-Праабражэнскім кафедральным саборы горада Магілёва, пасля чаго адбудзецца яго прынясенне ў іншыя гарады Беларусі.
падрабязна » -
Пачаў работу ІІІ Міжнародны мастацкі пленэр «Святасць зямлі Беларускай»
06 чэрвеня 2018У вёсцы Станькава Дзяржынскага раёна па благаславенню епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла адбылося ўрачыстае адкрыццё ІІІ Міжнароднага мастацкага пленэру «Святасць зямлі Беларускай», прысвечанага памяці блажэннай Валянціны Мінскай і Году малой радзімы ў Беларусі.
падрабязна » -
05 чэрвеня 2018
5 чэрвеня, у свята прападобнай Еўфрасінні, ігуменіі Полацкай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Крыжаўздзвіжанскім саборы Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра горада Полацка.
падрабязна » -
Адкрыты набор удзельнікаў на Восьмы рэспубліканскі навучальны семінар «Місія і міласэрнасць»
04 чэрвеня 2018Семінар будзе праходзіць у Мінскай духоўнай семінарыі з 8 па 14 ліпеня. Да ўдзелу запрашаюцца праваслаўныя маладыя людзі не маладзейшыя за 17 гадоў, неабыякавыя да праблем бліжніх і жыцця Праваслаўнай Царквы, якія цікавяцца тэалогіяй і жадаюць атрымаць веды па арганізацыі місіянерскага і сацыяльнага служэння.
падрабязна » -
Выйшла дапоўненае выданне кнігі Уладзіміра Марціновіча «Сектанцтва: узнікненне і міграцыя»
04 чэрвеня 2018Выдавецкі дом «Пазнанне» (Масква) выпусціў манаграфію Уладзіміра Марціновіча «Сектанцтва: узнікненне і міграцыя». Аўтар — доктар тэалогіі, старшыня Сінадальнага цэнтра сектазнаўства імя прападобнага Іосіфа Волацкага Беларускай Праваслаўнай Царквы, загадчык кафедры апалагетыкі Мінскай духоўнай акадэміі. Гэта ўжо другое выданне кнігі, выпраўленае і дапоўненае. Ва ўсіх раздзелах цалкам абноўлена статыстыка (па дадзеных на студзень 2018 года), пашыраны і ўдакладнены раздзел метадалогіі і паняційнага апарата, дададзена шмат дадатковых фактаў і прыкладаў.
падрабязна » -
04 чэрвеня 2018
4 чэрвеня, напярэдадні свята прападобнай Еўфрасінні, ігуменіі Полацкай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Крыжаўздзвіжанскім саборы Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра горада Полацка.
падрабязна » -
Мітрапаліт Філарэт узнагароджаны медалём «Свяшчэннамучаніка прасвітара Уладзіміра Хіраскі» I ступені
04 чэрвеня 2018Медаль «Свяшчэннамучаніка прасвітара Уладзіміра Хіраскі» з'яўляецца узнагародай Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Мітрапаліт Філарэт — першы чалавек, удастоены гэтай узнагароды.
падрабязна » -
03 чэрвеня 2018
3 чэрвеня, у Нядзелю 1-ю пасля Пяцідзесятніцы, Усіх святых, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
03 чэрвеня 2018
3 чэрвеня, у Нядзелю 1-ю пасля Троіцы, Усіх святых, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт маліўся і прычасціўся Святых Хрыстовых Тайн за Бажэственнай літургіяй у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых.
падрабязна »