-
20 чэрвеня 2018
Выстава праходзіць у галерэі «Універсітэт культуры» Палаца Рэспублікі. На ёй прадстаўлены работы ўдзельнікаў міжнароднага пленэру «Святасць зямлі Беларускай». Удзел у праекце прынялі майстры пэндзля з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы.
падрабязна » -
18 чэрвеня 2018
Падведзены вынікі конкурсу на званне самай прыгожай маркі свету 2017 года «Вялікі прыз выставы WIPA» ў Аўстрыі. У конкурсе прыняло ўдзел больш за 70 краін. Шостае месца заняла Беларусь з маркай «Беларуская Праваслаўная Царква. 1025-годдзе Полацкай епархіі».
падрабязна » -
18 чэрвеня 2018
На працягу ўсяго перыяду практыкі навучэнцы пражывалі ў адпаведнасці з раскладам, устаноўленым духоўнай школай. Роўна палова адведзенага часу была прысвечана іканапісу, у тым ліку багаслоўю кананічнай іконы.
падрабязна » -
18 чэрвеня 2018
Па благаславенню епіскапа Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна 17 чэрвеня, у Нядзелю 3-ю пасля Троіцы, свята Сабора Беларускіх святых, у храме Ражджаства Хрыстовага горада Барысава была здзейснена Бажэственная літургія на беларускай мове.
падрабязна » -
Хрэсны ход у гонар Сабора Беларускіх святых прайшоў у Гродне
18 чэрвеня 2018Шэсце пачалося ад Пакроўскага кафедральнага сабора і Барыса-Глебскай (Каложскай) царквы. Па прыбыцці хрэснага ходу ў храм у гонар Сабора Беларускіх святых адбылася Бажэственная літургія, якую здзейсніў архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій.
падрабязна » -
15 чэрвеня 2018
Акцыя па бязвыплатнай здачы крыві прайшла ў Гарадскім цэнтры трансфузіялогіі УАЗ «6-я гарадская клінічная бальніца» 14 чэрвеня. Да акцыі далучыліся прадстаўнікі адміністрацыі Партызанскага раёна сталіцы, а таксама мінскія матацыклісты.
падрабязна » -
15 чэрвеня 2018
Мэтавая аўдыторыя праекта: навучэнцы 1-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, іх законныя прадстаўнікі, педагогі, навукоўцы, усе зацікаўленыя асобы.
падрабязна » -
15 чэрвеня 2018
14 чэрвеня па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, на базе Лідскай епархіі адбылася рабочая сустрэча кіраўнікоў епархіяльных аддзелаў па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна » -
Метадычная рада праваслаўных скаўтаў адбылася ў Лідзе
14 чэрвеня 2018У метадычнай радзе прынялі ўдзел прадстаўнікі парафіяльнага скаўцкага руху з Мінскай, Гродзенскай і Лідскай епархій. Жывую дыскусію ў ходзе сустрэчы выклікалі праблемы арганізацыі практычных заняткаў, пытанні фінансавання скаўцкіх арганізацый і месца скаўтаў у парафіяльным жыцці.
падрабязна » -
У полацкім кінатэатры «Радзіма» працуе выстаўка «Летапіс Полацкай епархіі»
14 чэрвеня 2018Выстава будзе працаваць да 18 чэрвеня. Яе ініцыятарам і арганізатарам выступіў Каардынацыйны цэнтр абароны жыцця і сямейных каштоўнасцей «За рождение».
падрабязна » -
19-22 ліпеня адбудзецца летні Злёт моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы
11 чэрвеня 2018З 19 па 22 ліпеня ў гарадах Столін і Пінск па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, пройдзе летні Злёт моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Рэгістрацыя адкрыта да 12 ліпеня. У якасці ганаровых гасцей запрошаны на Злёт: протаіерэй Аляксандр Ільяшэнка — настаяцель храма Усяміласцівага Спаса былога манастыра іконы «Усіх тужлівых Радасць» горада Масквы, дырэктар і старшыня рэдакцыйнага савета партала «Праваслаўе і свет», і протаіерэй Арцемій Уладзіміраў — прапаведнік, старэйшы святар і духаўнік Аляксееўскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра горада Масквы, член Саюза пісьменнікаў Расіі.
падрабязна » -
У Балгарыі пачаў працу міжнародны лагер «Крынічка»
08 чэрвеня 2018Традыцыйна па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, духоўна акармляе дзяцей і дарослых у лагеры настаяцель Увядзенскага прыхода горада Мінска святар Георгій Лапухоў.
падрабязна » -
Пінск наведаў праваслаўны этнограф з Польшчы Дарафей Фіёнік
08 чэрвеня 2018У духоўна-асветніцкім цэнтры «Вытокі» (Пінск) адбылася сустрэча з госцем з Польшчы. Дарафей Фіёнік — праваслаўны публіцыст, гісторык, фалькларыст, этнограф, старшыня аб'яднання «Музей малой Айчыны» ў Студзіводах пад Бельскам-Падляскім. На сустрэчы прысутнічаў архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан, якому госць уручыў падборку літаратуры.
падрабязна » -
Свяшчэннаслужыцелі і семінарысты правялі ў дзіцячым лагеры на Слонімшчыне гульню «Формула каманды»
08 чэрвеня 20186 чэрвеня ў дзіцячым аздараўленчым лагеры «Лясны» каля вёскі Паўлава Слонімскага раёна прайшла гульня «Формула каманды». Гульня была арганізавана клірыкамі Слонімскага благачыння і студэнтамі Мінскай духоўнай семінарыі сумесна з выхавацелямі лагера.
падрабязна » -
Беларусы прынялі ўдзел у міжнародным фестывалі «Аляксееўскія перазвоны — 2018»
07 чэрвеня 20182 чэрвеня ў пасёлку Аляксееўскае Рэспублікі Татарстан пад дэвізам «Ззяй ў стагоддзях, Святая Русь!» адбыўся XVI фестываль звону «Аляксееўскія перазвоны — 2018». У фестывалі прынялі ўдзел майстры звону з Расіі, Украіны і Беларусі.
падрабязна »