-
Адбылася сустрэча Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з моладдзю
11 лютага 2018Сустрэча была арганізавана ў рамках Злёту моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Удзел у ёй прынялі: рэктар Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Анатоль Сікорскі, старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі Рускай Праваслаўнай Царквы епіскап Любярэцкі Серафім, старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Іаан Задарожын.
падрабязна » -
У Бараўлянах плануецца будаўніцтва бальнічнага храма Архангела Міхаіла
09 лютага 20187 лютага па благаславенню Патрыяршага Экзарха і па ўзгадненню з адміністрацыяй Рэспубліканскага клінічнага шпіталя інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны клірыкі 3-й Мінскай раённай акругі ў прысутнасці пацыентаў і медыцынскага персаналу шпіталя асвяцілі месца, дзе ў далейшым плануецца будаўніцтва бальнічнага храма ў гонар святога Архангела Міхаіла.
падрабязна » -
Рэспубліканская канферэнцыя «Роля рэлігіі ў захаванні міру» прайшла ў Полацку
07 лютага 2018Прывітальнае слова мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, агучыў у ходзе форуму протаіерэй Аляксандр Шымбалёў, намеснік старшыні Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемадзеянню Царквы і грамадства.
падрабязна » -
Споўнілася 80 гадоў з дня смерці Смалявіцкіх навамучанікаў
06 лютага 20184 лютага ў Барысаўскай епархіі адбылося святкаванне 80-годдзя са дня пакутніцкай смерці свяшчэннамучанікаў Дзімітрыя Плышэўскага і Уладзіміра Зубковіча, якія здзяйснялі пастырскае служэнне ў горадзе Смалявічы.
падрабязна » -
10 лютага адбудзецца сустрэча Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з моладдзю
06 лютага 201810 лютага ў рамках злёту моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы пройдзе сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з моладдзю.
падрабязна » -
Архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій удастоены звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2017»
05 лютага 2018Віцебскі аблвыканкам прысвоіў ганаровае званне «Чалавек года Віцебшчыны» па пяці намінацыях 50 прадстаўнікам рэгіёну. У намінацыі «Сацыяльная сфера (сацыяльная абарона насельніцтва, культура, адукацыя, навука, спорт, ахова здароўя, моладзь)» ганаровае званне прысвоена архіепіскапу Полацкаму і Глыбоцкаму Феадосію.
падрабязна » -
Хрэсны ход на месца масавых расстрэлаў адбыўся ў Магілёве
05 лютага 20184 лютага, у свята Сабора навамучанікаў і вызнаўцаў Царквы Рускай, у Магілёве быў здзейснены хрэсны ход з абразом Царскіх страстацерпцаў да месца, дзе расстрэльвалі людзей падчас крывавых рэпрэсій у 20-х і 30-х гадах XX стагоддзя. Шэсце ўзначаліў архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній.
падрабязна » -
04 лютага 2018
У прыходскім комплексе храма святых Барыса і Глеба на Каложы (Гродна) адкрылася выстава «Святыя навамучанікі Беларускай Царквы». Гэта падзея стала першай у шэрагу мерапрыемстваў фестывальнага тыдня, прысвечанага XVII Міжнароднаму фестывалю праваслаўных песнапенняў «Каложскі Дабравест».
падрабязна » -
У Бабруйску пройдзе II епархіяльная алімпіяда праваслаўных ведаў
04 лютага 2018Арганізатарам алімпіяды праваслаўных ведаў з'яўляецца аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Бабруйскай епархіі. Тэматыка алімпіядных заданняў 2018 года прысвечана двунадесятым праваслаўным святам, іх зместу, традыцыям святкавання, іконам святаў.
падрабязна » -
Флэш-моб «Калядны кругаварот» аб'яднаў 77 населеных пунктаў
04 лютага 2018Калядная акцыя зноў аб'яднала тры краіны: Беларусь, Расію і Украіну. За час правядзення «Каляднага кругавароту» было адпраўлена 255 падарункаў: 65 для дарослых атрымальнікаў ва ўзросце ад 17 да 90 гадоў, і 190 для дзяцей ад 8 месяцаў да 16 гадоў.
падрабязна » -
Адраджаем культурныя традыцыі: у Мінску адбудуцца Велікапосныя канцэрты
03 лютага 2018У Мінску з 25 лютага па 4 сакавіка будзе праходзіць фестываль «Велікапосныя канцэрты». Ён праводзіцца Лізавецінскім жаночым манастыром сумесна з Беларускай дзяржаўнай акадэміяй музыкі па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
падрабязна » -
У Віцебскай епархіі абвешчаны набор слухачоў на курс «Праваслаўе для пачаткоўцаў»
01 лютага 2018З 7 лютага ў Віцебскай епархіі пачнуць працу адукацыйны курс «Праваслаўе для пачаткоўцаў». Весці курс будзе кіраўнік місіянерскага аддзела епархіі протаіерэй Аляксандр Лесавой. Заняткі бясплатныя, па заканчэнні слухачам будуць выдадзены сертыфікаты.
падрабязна » -
Больш за семсот чалавек з пяці краін сабраў у Мінску Х баль праваслаўнай моладзі
01 лютага 2018X Мінскі баль праваслаўнай моладзі прайшоў у сталіцы па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха усяе Беларусі, пры ўдзеле моладзевага цэнтра ў гонар прападобнага Серафіма Сароўскага, Мінскага дзяржаўнага Палаца дзяцей і моладзі і клуба бальных танцаў «Мара».
падрабязна » -
Асвечаны аварыйна-небяспечныя ўчасткі дарог Слонімшчыны
31 студзеня 201827 студзеня, у дзень аддання свята Богаяўлення, на падставе Пагаднення аб супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквы, пры ўдзеле АДАІ Слонімскага РАУС і Мінскай духоўнай семінарыі было здзейснена асвячэнне аварыйна-небяспечных участкаў аўтамабільных дарог.
падрабязна » -
Епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім узяў удзел у адкрыцці дзіцячага дома сямейнага тыпу
29 студзеня 2018У рамках акцыі «Эстафета добрых спраў», прымеркаванай да 80-годдзя Магілёўскай вобласці, адбылася цырымонія адкрыцця шостага дзіцячага дома сямейнага тыпу ў Бабруйску на вуліцы Савецкай, 157.
падрабязна »