-
09 кастрычніка 2017
У храме свяціцеля Лукі Крымскага пры Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы 8 кастрычніка адбылася лекцыя прафесара кафедры філасофіі ГрДУ імя Янкі Купалы, доктара філасофскіх навук Алега Аляксандравіча Раманава.
падрабязна » -
09 кастрычніка 2017
Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, 12-23 кастрычніка адбудзецца Міжнародны інтэрнэт-конкурс для вучняў па асновах праваслаўнай культуры «Лесвічка». Першы этап конкурсу прысвечаны гісторыі і традыцыям свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы.
падрабязна » -
Выстаўка «Кветкі святой Лізавеце» пройдзе ў Бабруйску
08 кастрычніка 2017Духоўна-асветніцкі цэнтр у гонар святой прападобнамучаніцы вялікай княгіні Лізаветы ў горадзе Бабруйску святкуе ў 2017 годзе сваё 10-годдзе. Да юбілейнай даты будзе прымеркавана выстава жывапісу «Кветкі святой Лізавеце». Выстава адкрыецца 15 кастрычніка ў Палацы мастацтваў горада Бабруйска ў 14:00.
падрабязна » -
У Жыровіцкім Доме культуры прайшла гутарка «Святыя зямлі нашай»
04 кастрычніка 2017Перад студэнтамі Мінскай духоўнай семінарыі, Жыровіцкага агратэхнічнага каледжа і жыхарамі аграгарадка выступіў член Камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Генадзь Логін.
падрабязна » -
03 кастрычніка 2017
24-25 лістапада на базе Мінскай духоўнай семінарыі адбудзецца XVI Семінар студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі. У гэтым годзе Семінар студэнтаў Беларусі будзе арыентаваны на асэнсаванне месца рэлігіі ў сучаснай навуковай карціне свету.
падрабязна » -
У Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца прэзентацыя кнігі аб храме ў Сынкавічах
03 кастрычніка 20174 кастрычніка ў 17:00 у Біблейным кабінеце МінДА адбудзецца прэзентацыя кнігі протадыякана Паўла Бубнова «Крэпасць Духа: гісторыя і сучаснасць праваслаўнага прыхода храма святога Архістратыга Міхаіла ў Сынкавічах».
падрабязна » -
Адбыўся традыцыйны хрэсны ход на Навагрудскую галгофу
02 кастрычніка 201730 верасня адбыўся штогадовы хрэсны ход на Навагрудскую галгофу. Багамольцы накіраваліся ў вёску Ваўковічы Навагрудскага раёна, каб ушанаваць памяць протаіерэя Мікалая Нядзведскага, па-зверску закатаванага бязбожнікамі ў 1939 годзе.
падрабязна » -
У Чэрвенскім доме-інтэрнаце для маладых інвалідаў асвечана капліца
02 кастрычніка 201723 верасня епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін здзейсніў чын асвячэння капліцы ў гонар свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага ў Чэрвенскім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця.
падрабязна » -
У Мінску пачынае навучальны год арт-лекторый «Парфіра»
29 верасня 2017Кожны чацвер з 19:00 да 20:00 ўсім жадаючым будзе прадастаўлена магчымасць вывучаць свет хрысціянскага мастацтва. З 20:00 да 21:00 — абмеркаванне ўбачанага за кубкам чаю з саладошчамі. Арт-лекторый «Парфіра» працуе на базе Царкоўна-гістарычнага музея Беларускай Праваслаўнай Царквы пры Мінскай духоўнай акадэміі.
падрабязна » -
Адбылася XVI Нарада праваслаўных сектазнаўцаў Беларусі
28 верасня 2017У нарадзе прынялі ўдзел прадстаўнікі чатырнаццаці епархій Беларускай Праваслаўнай Царквы. Тэмай нарады з'яўляўся аналіз асноўных праблем тэорыі і практыкі правядзення дзяржаўнай рэлігіязнаўчай экспертызы рэлігійных арганізацый у Рэспубліцы Беларусь.
падрабязна » -
25 верасня 2017
75 гадоў таму, у 1942 годзе, ва ўрочышчы Андрэева Слонімскага раёна нацыстамі былі зажыва спалены 73 жыхары трох вёсак: Заверша, Загор'е і Залессе. Праз два месяцы пасля гэтага акупанты расстралялі яшчэ 40 мясцовых жыхароў: дзяцей, жанчын і старых. Гэтыя ахвяры таксама былі пахаваны ва ўрочышчы.
падрабязна » -
25 верасня 2017
21 верасня, у свята Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы, клірык прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў сталічным мікрараёне Шабаны протаіерэй Яўген Грамыка сустрэўся з людзьмі, якія маюць асаблівасці псіхічнага развіцця. Падобныя сустрэчы праводзяцца ў Цэнтры штомесяц.
падрабязна » -
Пры Уваскрасенскім кафедральным саборы Барысава адкрываюцца духоўна-асветніцкія курсы
24 верасня 2017Першы занятак адбудзецца ў будынку Барысаўскага епархіяльнага ўпраўлення 1 кастрычніка. Запрашаюцца ўсе жадаючыя глыбей пазнаць Свяшчэннае Пісанне і веравучэнне Царквы.
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел прыняў удзел у мітынгу «Разам на карысць міру»
21 верасня 2017Мерапрыемства прайшло ў рамках Тыдня міру і было арганізавана Беларускім фондам міру. Пасля заканчэння мітынгу ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прайшла прэзентацыя кнігі «Дзеці за мір».
падрабязна » -
Сёмы Нацыянальны фестываль звону прайшоў у Хоцімску
20 верасня 2017Сёмы Нацыянальны фестываль звону «Хоцімскія перазвоны» прайшоў 15 верасня на тэрыторыі прыхода сабора Святой Жыццепачатнай Тройцы ў гарадскім пасёлку Хоцімск Магілёўскай вобласці. Удзел у фестывалі прынялі званары з розных епархій Беларускага Экзархату.
падрабязна »