-
19 кастрычніка 2026
16 кастрычніка 2026 года ў Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь прайшлі Канстытуцыйныя чытанні на тэму «Духоўна-маральныя каштоўнасці як канстытуцыйныя імператывы сучаснага грамадства і дзяржавы». Па благаславенню Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, першы прарэктар Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта протаіерэй Сергій Маўсесян прадставіў на першым пленарным пасяджэнні даклад «Духоўны суверэнітэт у эпоху сацыяльных і тэхналагічных трансфармацый». Па выніках дыскусій удзельнікі форуму прынялі метадычныя рэкамендацыі.
падрабязна »
старонка:
