-
У Мінскай духоўнай семінарыі адбылася VII адкрытая канферэнцыя «Духоўнасць. Маральнасць. Традыцыі»
24 лістапада 2019У працы форуму прынялі ўдзел выкладчыкі Мінскай духоўнай семінарыі, Мінскай духоўнай акадэміі, Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі, сярэдніх школ Мінскай, Гродзенскай, Брэсцкай і Віцебскай абласцей, клірыкі Мінскай і Навагрудскай епархій.
падрабязна » -
23 лістапада 2019
23 лістапада, напярэдадні Нядзелі 23-й пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
У Мінскай духоўнай семінарыі адбудзецца VII адкрытая канферэнцыя «Духоўнасць. Маральнасць. Традыцыі»
22 лістапада 2019Арганізатарамі форуму выступаюць: Мінская духоўная семінарыя, Упраўленне каардынацыі павышэння кваліфікацыі спецыялістаў выхаваўчай, сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службаў ДУА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі» і МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла».
падрабязна » -
Брэсцкая моладзь перамагла ў міжнароднай інтэлектуальнай гульні «Медыцына і Біблія»
22 лістапада 2019У мерапрыемстве, арганізаваным асветніцкім аддзелам Астанайскай епархіі Казахстанскай мітраполіі, прынялі ўдзел каманды з 8 краін: Расіі, Беларусі, Кыргызстана, Узбекістана, Казахстана, Літвы, Латвіі і Германіі.
падрабязна » -
Выстаўка «Чалавек і стварэнне» адкрылася ў Рэчыцы
22 лістапада 201919 лістапада ў эколага-культурным цэнтры горада Рэчыцы адкрылася царкоўна-экалагічная выстаўка «Чалавек і стварэнне». Выстаўка распавядае пра тое, чаму чалавек закліканы захоўваць прыроду і клапаціцца аб нашым агульным доме — планеце Зямля. Падтрымку ў правядзенні выстаўка аказвае Аддзел адукацыі Рэчыцкага райвыканкама.
падрабязна » -
У Барысаў прыбудзе часціца мошчаў свяціцеля Лукі (Война-Ясянецкага)
20 лістапада 2019Па благаславенню епіскапа Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна 6 снежня ў 16:00 у кафедральны сабор Уваскрасення Хрыстовага горада Барысава прыбудзе часціца святых мошчаў свяціцеля Лукі (Война-Ясянецкага), архіепіскапа Сімферопальскага і Крымскага.
падрабязна » -
У Бабруйскай епархіі адбыліся курсы павышэння кваліфікацыі для педагогаў-рэлігіязнаўцаў
20 лістапада 2019Па благаславенню епіскапа Бабруйскага і Быхаўскага Серафіма ў горадзе Бабруйску адбыліся другія епархіяльныя курсы павышэння кваліфікацыі для педагогаў-рэлігіязнаўцаў па праграме «Духоўныя і культурныя традыцыі беларускага народа».
падрабязна » -
У Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце прайшла канферэнцыя «Духоўнасць. Моладзь. Айчына»
19 лістапада 201918 лістапада на базе Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта адбылася рэгіянальная навукова-практычная канферэнцыя «Духоўнасць. Моладзь. Айчына», прымеркаваная да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, якое будзе адзначацца ў будучым 2020 годзе.
падрабязна » -
17 лістапада 2019
17 лістапада, у Нядзелю 22-ю пасля Пяцідзесятніцы, адбыліся аб'яднаныя ўрачыстасці з нагоды актавага дня Мінскай духоўнай акадэміі імя свяціцеля Кірыла Тураўскага і актавага дня Мінскага духоўнага вучылішча.
падрабязна » -
16 лістапада 2019
16 лістапада, напярэдадні Нядзелі 22-й пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
Гомельская епархія дапамагае дзецям, хворым на цукровы дыябет
14 лістапада 2019Згодна з рашэннем Міжнароднай дыябетычнай федэрацыі, 14 лістапада адзначаецца сусветны дзень барацьбы з цукровым дыябетам. Архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан у гэты дзень наведаў мерапрыемства, арганізаванае Гомельскім грамадскім аб'яднаннем «Дзіцячы дыябет».
падрабязна » -
14 лістапада 2019
11 лістапада Выдавецтва Мінскай духоўнай акадэміі выпусціла манаграфію К. А. Апановіч «Кіеўская мітраполія і ўсходнія патрыярхі пасля Брэсцкай уніі (1596 — 1632 гг.)». Кантакты прадстаўнікоў Усходніх патрыярхатаў з Кіеўскай мітраполіяй ажыццяўляліся ў унікальны перыяд, калі ўрад Рэчы Паспалітай пазбавіў Праваслаўную Царкву юрыдычнага статусу, але Праваслаўе de facto працягвала існаваць. У дадзенай працы аўтар робіць спробу выяўлення цэласнага гістарычнага зместу дадзеных кантактаў, шырока выкарыстоўваючы дакументальныя крыніцы, створаныя як дзяржаўнымі, так і царкоўнымі структурамі.
падрабязна » -
12 лістапада 2019
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Хрысціянства і педагогіка: гісторыя і сучаснасць» арганізуецца Пензенскай духоўнай семінарыяй з 2017 года. Удзел у працы прымаюць навуковыя спецыялісты з розных рэгіёнаў Расіі, Беларусі, Грэцыі, Латвіі, Фінляндыі, Іспаніі, Аўстраліі і іншых краін.
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел здзейсніў візіт у аграгарадок Бычыха
11 лістапада 201911 лістапада мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, разам з архіепіскапам Віцебскім і Аршанскім Дзімітрыем здзейсніў візіт у аграгарадок Бычыха Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці.
падрабязна » -
11 лістапада 2019
Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Сінадальным аддзелам па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы былі камандзіраваны кіраўнікі моладзевых праваслаўных брацтваў для ўдзелу ў XVI Міжнародным дабрачынным кінафестывалі «Прамяністы Ангел» , які праходзіў з 1 па 7 лістапада ў Маскве.
падрабязна »
