Факсімільнае выданне Жыровіцкага Евангелля атрымала галоўны прыз конкурсу Выдавецкай рады РПЦ «Асвета праз кнігу»

09 лістапада 2022

6787-2-11.jpg

8 лістапада 2022 года ў Выдавецкай радзе Рускай Праваслаўнай Царквы адбылося ўрачыстае ўручэнне дыпломаў і памятных прызоў лаўрэатам XVII адкрытага конкурсу выданняў «Асвета праз кнігу».

Конкурс праводзіцца па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла Выдавецкай радай Рускай Праваслаўнай Царквы пры садзейнічанні Дэпартамента дзяржаўнай падтрымкі перыядычным друку і кніжнай індустрыі Міністэрства лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый.

У 2022 годзе на конкурс паступіла 159 выданняў ад 53 выдавецтваў з розных рэгіёнаў Расіі, Беларусі і Польшчы. Па выніках працы Конкурснай камісіі былі вызначаны 62 лаўрэаты.

Ва ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання прынялі ўдзел: старшыня Выдавецкай рады Рускай Праваслаўнай Царквы мітрапаліт Калужскі і Бораўскі Клімент; рэктар Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі епіскап Пецяргофскі Сілуан (Нікіцін); архімандрыт Макарый (Вераценнікаў); лаўрэат Патрыяршай літаратурнай прэміі У.Ю. Малягін; пісьменнікі і выдаўцы.

Галоўны прыз конкурсу прысуджаны факсімільнаму выданню Жыровіцкага Евангелля XVI стагоддзя, у падрыхтоўцы якога прынялі ўдзел Выдавецкая рада Беларускай Праваслаўнай Царквы, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, ТАА «Медыял».

Калектыў, які працаваў над праектам, узначаліў старшыня Выдавецкай рады БПЦ іерэй Алег Кунцэвіч. Над выхадам выдання працавалі дырэктар ТАА «Медыял» І. М. Віркоўскі, А.А. Суша, а ў лік аўтараў артыкулаў асобнага тома даследаванняў Жыровіцкага Евангелля ўвайшлі А. А. Суша, І. М. Будзько, М. Марозава і выкладчык Мінскай духоўнай семінарыі протадыякан Павел Бубноў.

Падчас цырымоніі ўзнагароджання протадыякан Павел па благаславенню рэктара Мінскай духоўнай семінарыі протаіерэя Віктара Васілевіча перадаў у дар старшыні Выдавецкай рады РПЦ мітрапаліту Кліменту навуковыя і асветніцкія выданні Мінскай духоўнай семінарыі — «Працы Мінскай духоўнай семінарыі», «Беларускі царкоўна-гістарычны веснік», часопіс «Прыступкі».

***

Жыровіцкае Евангелле — беларускі рукапісны помнік XVI стагоддзя, які атрымаў назву па манастыры ў вёсцы Жыровічы Слонімскага раёна Беларусі, дзе захоўваўся да сярэдзіны XIX стагоддзя. Пісана ўставам на 404 аркушах. Аздоблена застаўкамі, мініяцюрамі з выявамі евангелістаў, шматлікімі ініцыяламі. Мініяцюры ўзяты ў шырокія пазалочаныя рамкі, арнаментаваныя геаметрычным і раслінным узорамі ў гатычным стылі. На 376-м і 377-м аркушах па-беларуску зроблены ўкладны запіс канцлера Вялікага княства Літоўскага Льва Сапегі. Захоўваецца рукапіс у Бібліятэцы Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук.

Выдавецкая рада РПЦ/МінДС/Church.by

Чытайце нас у TelegramViberInstagramВКонтакте