У Маладзечанскай епархіі прайшоў XI Міжнародны мастацкі пленэр «Святасць зямлі Беларускай», прысвечаны 20-годдзю кананізацыі блажэннай Валянціны Мінскай
25 верасня 202624 верасня 2026 года ў Валожынскім раённым Цэнтры культуры адбылася цырымонія закрыцця XI Міжнароднага мастацкага пленэра «Святасць зямлі Беларускай», прысвечанага сёлета 20-годдзю кананізацыі святой блажэннай Валянціны Мінскай і Году беларускай жанчыны. Цырымонію ўзначаліў епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел.
Пленэр адкрыўся 13 верасня 2026 года архіерэйскім богаслужэннем і малебнам перад пачаткам добрай справы ў храме святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай гарадскога пасёлка Івянец Валожынскага раёна. Удзельнікі наведалі месца спачыну блажэннай Валянціны Мінскай каля вёскі Коскі і храм свяціцеля Мікалая Цудатворца ў вёсцы Станькава Дзяржынскага раёна, дзе служыў бацька падзвіжніцы — свяшчэннік Фёдар Чарняўскі. Пленэру папярэднічалі майстар-класы з элементамі арт-тэрапіі для дзяцей і падлеткаў з інваліднасцю з Івянецкага сацыяльнага пансіяната «Дабрыня сэрцаў», праведзеныя ў рамках дабрачыннага праекта «Мастакі — дзецям лета», які Беларускі саюз мастакоў і Маладзечанская епархія Беларускага Экзархату рэалізуюць ужо дзясяты год.
На вернісажы ў выставачным фае цэнтра культуры сабраліся ўдзельнікі пленэра — мастакі з Беларусі і Расіі, святары Маладзечанскай епархіі, дзеці з асаблівасцямі развіцця, прадстаўнікі дзяржаўных структур і грамадскасці.
Епіскап Павел звярнуўся да ўдзельнікаў цырымоніі з прывітальным словам, у якім падкрэсліў, што пленэр не толькі знаёміць усіх жадаючых з творчасцю мастакоў, але і прысвечаны міласэрнасці да дзяцей, якія маюць патрэбу ў асаблівай падтрымцы і ўвазе. Архіерэй нагадаў словы нябожчыка насельніка Свята-Успенскага Жыровіцкага мітрапалічага мужчынскага манастыра схіархімандрыта Мітрафана (Ільіна) «Спяшайцеся рабіць дабро!» і выказаў надзею, што пленэр «Святасць зямлі Беларускай» натхніць людзей на дзейную любоў да блізкіх.
Сакратар Маладзечанскай епархіі протаіерэй Віталь Багданёнак абвясціў прывітальны адрас Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
З прывітальнымі словамі да прысутных звярнуліся старшыня Валожынскага раённага Савета дэпутатаў Алена Клачко, старшыня грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз мастакоў» Андрэй Васілеўскі, куратар пленэра, ганаровы член Расійскай акадэміі мастацтваў Глеб Отчык, заслужаны мастак Чувашскай Рэспублікі, ганаровы член Расійскай акадэміі мастацтваў Мікалай Андрэеў.
Мікалай Андрэеў перадаў епіскапу Паўлу памятны дар ад архімандрыта Васіля (Паск'е), намесніка Свята-Троіцкага мужчынскага манастыра горада Чабаксары.
Дыпломамі пленэра былі ўзнагароджаны Уладзімір Волкаў (Расія), Уладзімір Панцялееў (Беларусь), Валянціна Шоба (Беларусь), Анатоль Отчык (Беларусь), Святлана Урублеўская (Беларусь), Сяргей Варкін (Беларусь), Афанасій Отчык (Беларусь), Міхаіл Броўкін (Расія), Вікторыя Броўкіна (Расія), Юлія Жукава (Расія), Раман Коршунаў (Беларусь), Мікалай Андрэеў (Расія), Кацярына Лысуха (Беларусь), Канстанцін Фінакоў (Расія), Аксана Еўдакіменка (Беларусь), Васіль Зянько (Беларусь), Андрэй Васілеўскі (Беларусь). Дыпломы мастакам уручалі епіскап Павел і духаўнік пленэра протаіерэй Віктар Перагудаў, настаяцель прыхода храма святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай гарадскога пасёлка Івянец, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне».
Цырымонія завяршылася канцэртнай праграмай калектываў Валожынскага раёна.
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,

