Мітрапаліт Веніямін узначаліў вячэрню з чынам прабачэння ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска [+відэа]
22 лютага 2026Увечары 22 лютага 2026 года, у Нядзелю сырапусную, успамін Адамава выгнання (Даравальная нядзеля), Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў нядзельную вячэрню з чынам прабачэння ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраваннем Віталя Сабалеўскага.
Пасля адпусту Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы прамовіў пропаведзь, у завяршэнне якой папрасіў ва ўсіх прабачэння і пажадаў дапамогі Божай у надыходзячым Вялікім посце.
Затым Патрыяршы Экзарх прачытаў малітву на пачатак Вялікага посту.
Трансляцыя набажэнства вялася на афіцыйным YouTube-канале Беларускага Экзархату.
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,

