Патрыяршы Экзарх, выкладчыкі і студэнты духоўных школ наведалі выставу «Пяць стагоддзяў шанавання Маці Божай: зваротная перспектыва. XVIII–XIV стст.» у Нацыянальным мастацкім музеі
06 мая 20265 мая 2026 года Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, выкладчыкі і студэнты Мінскай духоўнай акадэміі, Мінскай духоўнай семінарыі, Віцебскай духоўнай семінарыі, Інстытута тэалогіі БДУ і Мінскага духоўнага вучылішча наведалі Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, дзе азнаёміліся з выставай «Пяць стагоддзяў шанавання Маці Божай: зваротная перспектыва. XVIII–XIV стст.».
У візіце таксама прынялі ўдзел старшыня Сінадальнага аддзела Беларускага Экзархату па культуры і царкоўным мастацтве, дырэктар Мінскага духоўнага вучылішча протаіерэй Іаан Задарожын, першы прарэктар Віцебскай духоўнай семінарыі протаіерэй Канстанцін Ізафатаў, стараста Мінскай епархіі, загадчык майстэрні іканапіснага аддзялення Мінскага духоўнага вучылішча іерэй Аляксій Шышко, члены Рады па культуры Беларускага Экзархату.
Гасцей сустрэла генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Ірына Мацяс.
Экспазіцыя стала другім сумесным выставачным праектам Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і Наўгародскага дзяржаўнага аб'яднанага музея-запаведніка.
Выстава размясцілася ў дзвюх залах. У адной прадстаўлены беларускі іканапіс, у другім — наўгародскі. Экспазіцыя выбудавана ў зваротным храналагічным парадку: ад помнікаў XVIII стагоддзя наведвальнік пераходзіць да твораў XIV–XV стагоддзяў. На выставе прадстаўлены іконы са збору Наўгародскага дзяржаўнага аб'яднанага музея-запаведніка і фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
Аб'яднаўчай тэмай экспазіцыі стала шанаванне і заступніцтва Прасвятой Багародзіцы, якое знайшло адлюстраванне ў розных іканаграфічных вобразах. У яе ўвайшлі як асобныя іканаграфічныя тыпы выявы Божай Маці З Богадзіцяткам Хрыстом — «Адзігітрыя«, «Замілаванне», «Знаменне», «Аранта», — так і сюжэтныя абразы, прысвечаныя падзеям зямнога жыцця Прасвятой Багародзіцы — ад Нараджэння да Успення.
У прадстаўленых помніках раскрываецца шматвяковая гісторыя багародзічнай іканаграфіі — ад твораў XIV-XVI стагоддзяў, якія прытрымліваюцца візантыйскай традыцыі, да ўзораў іканапіснага мастацтва Новага часу, якія ўзніклі пад уплывам еўрапейскай мастацкай культуры.
У завяршэнне візіту адбыліся кароткія гутарка Мітрапаліта Веніяміна і прадстаўнікоў Беларускага Экзархату з дырэктарам і супрацоўнікамі музея, падчас якой былі намечаны перспектывы далейшага супрацоўніцтва.
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,

