Патрыяршы Экзарх здзейсніў закладку каменя і памятнай капсулы ў падмурак капліцы ў гонар прападобнага Стыліяна Пафлагонскага ў горадзе Мінску

07 лістапада 2022

top.jpg

7 лістапада 2022 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў закладку каменя і памятнай капсулы ў падмурак капліцы ў гонар прападобнага Стыліяна Пафлагонскага пры Свята-Благавешчанскім храмавым комплексе горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 5-й Мінскай гарадской царкоўнай акругі, настаяцель прыхода храма велікамучаніка Георгія Перамаганосца горада Мінска протаіерэй Аляксандр Страха; настаяцель прыхода храма Благавешчання Прасвятой Багародзіцы горада Мінска протаіерэй Алег Паповіч; настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца горада Мінска ў мікрараёне Шабаны протаіерэй Аляксей Міхлюк і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Алены Санько.

На набажэнстве прысутнічалі намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран, кіраўнік адміністрацыі Заводскага раёна горада Мінска Сяргей Масляк, намеснік кіраўніка адміністрацыі Заводскага раёна горада Мінска Алена Зелянко, генеральны дырэктар ААТ «Мінскжалезабетон» Аляксандр Шабан, генеральны дырэктар ААТ «Будтрэст№35» Валерый Крупінскі і іншыя ганаровыя госці.

Пасля завяршэння чыну ўладыка Веніямін звярнуўся да багамольцаў са словам настаўлення, падзякаваў ўсіх работнікаў у справе будаўніцтва храма і адзначыў асабліва папрацаваўшых царкоўнымі ўзнагародамі.

У памяць пра падзею настаяцель прыхода протаіерэй Алег Паповіч перадаў у дар Яго Высокапраасвяшчэнству выкананую грэчаскімі майстрамі ікону «Дрэва Жыцця».

Па старажытнай традыцыі ўдзельнікі цырымоніі выпусцілі ў неба галубоў. Усім прысутным былі раздадзены абразкі прападобнага Стыліяна Пафлагонскага.

***

Святы Стыліян нарадзіўся ў Пафлагоніі (Малая Азія) у V стагоддзі ў заможнай сям'і. З дзяцінства ён праявіў рэдкае памкненне да духоўнага жыцця. Дасягнуўшы паўналецця, святы раздаў сваю маёмасць бедным і прыняў манаскі пострыг у адным з малаазійскіх манастыроў. Праз некаторы час ён пайшоў у бязлюдную пустыню і пасяліўся ў пячоры, дзе дні і ночы праводзіў у малітве і славаслоўі Бога.

З часам у акрузе разнеслася пагалоска аб святасці пустэльніка і многія людзі, з верай і пабожнасцю, пацягнуліся да яго пячоры. Святы суцяшаў гаротных і людзей у роспачы, грэшнікаў прыводзіў да пакаяння. Гасподзь дараваў яму благадаць заступніцтва намаўляткам. Маці прыносілі пустэльнікц сваіх хворых дзяцей. Святы Стыліян браў дзіця на рукі, а той раптам адкрываў вочы і пачынаў усміхацца, гледзячы на старца. Прападобны са слязамі маліўся Богу аб ацаленіі хворага і заўсёды атрымліваў тое, што прасіў. Бясплодныя жанчыны па малітве святога станавіліся маці, гэта адбывалася нават пасля яго ўспення.

Шанаванне прападобнага Стыліяна шырока распаўсюдзілася за межы яго родных мясцін, але на Русі яго імя пакуль не такое вядомае. Як і ў гады яго зямнога жыцця, да яго асабліва звяртаюцца ў малітвах аб ацаленіі дзяцей і збаўлення ад бясплоддзя. На абразах святы малюецца са спавітым немаўляткам на руках.

Дзень памяці: 9 снежня (26 лістапада паводле ст. стылю).

***

Будаўніцтва Свята-Благавешчанскага храмавага комплексу на скрыжаванні праспекта Партызанскага і вуліцы Ангарскай у горадзе Мінску пачалося ў 2016 годзе. Храм у гонар Благавешчання Прасвятой Багародзіцы будуецца ў візантыйскім стылі, 32×32 метра ў аснове і 33 метра вышынёй. Ніжні храм прысвечаны свяціцелю Спірыдону Трыміфунцкаму. Да царквы будзе прымыкаць і парафіяльны цэнтр, дзе, акрамя нядзельнай школы, плануецца абсталяваць актавую залу для ўрачыстасцяў і спартыўную залу для дзяцей.

Больш падрабязна пра жыццё прыхода будемага храма ў гонар Благавешчання Прасвятой Багародзіцы горада Мінска можна даведацца з артыкула на сайце Выдавецкага дома «СБ. Беларусь сёння» па спасылцы.

Сhurch.by

Чытайце нас у TelegramViberInstagramВКонтакте

Фотарэпартаж