Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстасці ў гонар 75-годдзя першага адраджэння Мінскай духоўнай семінарыі

29 кастрычніка 2022

top.jpg

29 кастрычніка 2022 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў урачыстасці ў гонар 75-годдзя першага адраджэння Мінскай духоўнай семінарыі.

Напярэдадні ў семінарскім Трохсвяціцельскім храме было здзейснена усяночнае трыванне. У дзень свята Бажэственную літургію ў Трохсвяціцельскім храме здзейснілі Высокапраасвяшчэннейшы Мітрапаліт Веніямін, архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, намеснік Жыровіцкага Успенскага манастыра, і епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый.

Архіпастырам саслужылі рэктар Мінскай духоўнай семінарыі протаіерэй Віктар Васілевіч, першы прарэктар Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла БДУ протаіерэй Сергій Маўсесян, старшыня Сінадальнага місіянерскага аддзела БПЦ іерэй Аляксандр Насека, сакратар Вучонай рады Мінскай духоўнай акадэміі іераманах Андрэй Васілюк, выкладчыкі і выпускнікі ў свяшчэнным сане.

Дыяканскі чын узначаліў выпускнік семінарыі протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў мужчынскі хор пад кіраваннем выкладчыка протадыякана Андрэя Скробата.

Пасля прычаснага сціха пропаведзь прамовіў студэнт 5-га курса Вадзім Свірыдзенка.

Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Веніямін звярнуўся да прысутных з архіпастырскім словам. У дар семінарыі ўладыка Экзарх перадаў абраз Ражджаства Хрыстова, камплект богаслужэбных кніг і навуковыя выданні для бібліятэкі.

Падзякаваўшы ўладыку за агульную малітву і падарункі, рэктар семінарыі протаіерэй Віктар Васілевіч паднёс Яго Высокапраасвяшчэнству святую Біблію. Пасля цалавання крыжа і падзячных малітваў пасля святога прычашчэння ў храме было зроблена агульнае фота.

За святочнай трапезай віншаванні ў адрас духоўнай школы прагучалі з вуснаў архіепіскапа Гурыя, епіскапа Парфірыя, протаіерэя Сергія Маўсесяна, старшыні Жыровіцкага сельсавета Д.У. Нагулы.

Урачысты сход у гонар 75-годдзя адраджэння семінарыі пачаўся ў актавай зале са спеваў трапара тром свяціцелям. Затым Мітрапаліт Веніямін адкрыў сход і перадаў слова выкладчыку іераманаху Андрэю (Васілюку), які прадставіў даклад на тэму «Мінская духоўная семінарыя ў перыяд яе першага адраджэння (1947-1964)» і аднайменнае выданне, якое выйшла ў выдавецтве семінарыі да юбілея. Праца айца Андрэя заснавана на матэрыялах справаводчага архіва МінДС перыяду першага адраджэння, які ў 1996 годзе вярнуўся ў Жыровічы з Маскоўскай духоўнай акадэміі.

Па запрашэнні ўладыкі Экзарха сваімі ўспамінамі аб жыцці семінарыі ў перыяд яе першага адраджэння падзяліўся прафесар протаіерэй Віталь Антоник, выпускнік семінарыі 1960 года.

Выкладчык протадыякан Павел Бубноў прадставіў прысутным фотапрэзентацыю, падрыхтаваную на падставе асабістага фотаальбома протаіерэя Міхаіла Астаповіча (1932-2001), выпускніка Мінскай духоўнай семінарыі 1958 года, фатаграфіі з якога трапілі ў поле зроку адміністрацыі семінарыі за два тыдні да святкавання 75-гадовага юбілею.

Прарэктар па навуковай рабоце дацэнт А. В. Слесараў прадставіў сходу экспазіцыю дакументаў і фотаздымкаў перыяду першага адраджэння: журналы паспяховасці, студэнцкія канспекты, кнігі, асабістыя рэчы выкладчыкаў са збору царкоўна-археалагічнага музея Мінскай духоўнай семінарыі.

У гонар юбілею шэраг выкладчыкаў і супрацоўнікаў семінарыі былі ўдастоены Патрыяршым Экзархам царкоўных узнагарод: памятным медалём у гонар 1030-годдзя Праваслаўя на беларускіх землях — рэктар протаіерэй Віктар Васілевіч, прафесар протаіерэй Віталь Антонік, іерэй Канстанцін Мачан, дацэнт протаіерэй Генадзь Поўны, іераманах Яўстафій (Халіманкоў), протадыякан Генадзь Малееў, дацэнт А. В. Слесараў; Граматай Патрыяршага Экзарха — прарэктар па выхаваўчай рабоце іераманах Агафангел (Будзішын), старшы памочнік прарэктара па выхаваўчай рабоце іерэй Сергій Думянкоў, загадчык аддзялення завочнага навучання іерэй Арцемій Кірко, выкладчыкі іераманах Андрэй (Васілюк), іерэй Ігар Бабанаў, протадыякан Павел Бубноў, і.а. загадчыцы аддзялення царкоўных мастацтваў М. К. Цімашэнкава, выкладчык М. С. Поўная, сакратар Т. А. Фамянкова, супрацоўнікі К. А. Бяроза і Е. В. Ляўкевіч.

Свята завяршылася канцэртам, прадстаўленым струнным трыа «Элеганс» Жыровіцкай дзіцячай школы мастацтваў і змешаным хорам з ліку студэнтаў багаслоўска-пастырскага аддзялення і аддзялення царкоўных мастацтваў семінарыі пад кіраўніцтвам Алены Генадзьеўны Грозавай, рэгента храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў в. Чачкава Мінскай епархіі, лаўрэата прэмій і міжнародных конкурсаў.

Па заканчэнні ўрачыстасцяў рэктар семінарыі ў рабочым кабінеце прыняў віншаванні з юбілеем ад першага прарэктара Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі, прафесара Мінскай духоўнай акадэміі Сяргея Пятровіча Стрэнкоўскага. Ад інстытута ў дар семінарыі госць перадаў абраз Усіх святых зямлі Беларускай з клеймамі багародзічных абразоў, яўленых на Беларускай зямлі, а таксама свае кнігі па гісторыі Праваслаўя на Беларусі.

Да знамянальнай даты на YouTube канале Мінскай духоўнай семінарыі выйшаў фільм з успамінамі відавочцаў адраджэння духоўнай школы. У аснову кінастужкі ляглі ўспаміны Канстанціна Яфімавіча Скурата, выпускніка Мінскай духоўнай семінарыі, а ў далейшым выкладчыка Маскоўскай духоўнай акадэміі; успаміны протаіерэя Віталя Антоніка, прафесара Мінскай духоўнай школы; протаіерэя Сімяона Віцько, студэнта Мінскай духоўнай семінарыі ў 1957-1963 гадах; а таксама выкарыстоўваліся працы іераманаха Андрэя (Васілюка), у кнізе якога дэталёва раскрываецца жыццё семінарыі ў гады першага яе адраджэння.

Мінская духоўная семінарыя/Church.by

Чытайце нас у TelegramViberInstagramВКонтакте

Фотарэпартаж

Фотарэпартаж