Патрыяршы Экзарх здзейсніў вялікае асвячэнне храма ў гонар дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў аграгарадку Чурылавічы Мінскага раёна

16 лістапада 2025

top.jpg

16 лістапада 2025 года, у Нядзелю 23-ю пасля Пяцідзесятніцы, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін здзейсніў вялікае асвячэнне храма ў гонар дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў аграгарадку Чурылавічы Мінскага раёна.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; благачынны 1-га Мінскага раённага благачыння, настаяцель прыхода храма святога велікамучаніка і цаліцеля Панцеляімана ў гарадскім пасёлку Мачулішчы Мінскага раёна протаіерэй Сергій Пашкевіч; настаяцель храма іерэй Сергій Кароткі і клірык Свята-Лізавецінскага манастыра іерэй Сергій Чарняк.

Дыяканскі чын здзейсніў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраваннем Аляксандра Скалабана.

На богаслужэнні прысутнічалі начальнік УУС Мінскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Любімаў Андрэй Юр'евіч, намеснік старшыні Мінскага раённага выканаўчага камітэта Ціхонка Ірына Васільеўна, старшыня Мінскага раённага Савета дэпутатаў Жук Наталля Анатольеўна, старшыня Міханавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Давальцова Святлана Уладзіміраўна, начальнік упраўлення адукацыі Мінскага раённага выканаўчага камітэта Лукша Людміла Канстанцінаўна, дырэктар Чурылавіцкай сярэдняй школы Канановіч Алена Віктараўна.

На малым уваходзе зважаючы на руплівую працу на карысць Царквы Хрыстовай настаяцель храма іерэй Сергій Кароткі быў узведзены ў сан протаіерэя.

Пасля патроенай екценні Патрыяршы Экзарх узнёс малітву аб аднаўленні міру.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Сергій Кароткі.

Пасля адпуста Бажэственнай літургіі Мітрапаліт Веніямін павіншаваў духавенства і прыхаджан з асвячэннем храма і звярнуўся да прысутных са словам настаўлення.

У знак благаславення прыходу Яго Высокапраасвяшчэнства перадаў настаяцелю абраз Божай Маці «Жыровіцкі» і адно з напрастольных Евангелляў, перададзеных Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам для новаасвяшчоных храмаў Беларускага Экзархату. Актыўныя працаўнікі прыхода і дабрачынцы былі адзначаны царкоўнымі ўзнагародамі Беларускага Экзархату.

У завяршэнне настаяцель прыхода падзякаваў уладыку за асвячэнне храма і сумеснае богаслужэнне. Таксама ад прыхода архіпастыру былі паднесены памятныя падарункі.

Затым Мітрапаліт Венамін, святары і прысутныя на свяце ганаровыя госці прайшлі ў Чурылавіцкую сярэднюю школу, дзе азнаёміліся з выставай работ раённага духоўна-асветніцкага цэнтра «На шляху».

Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok

Фотарэпартаж