Падведзены вынікі конкурсу digital-малюнкаў «Велікодная вестка»

23 мая 2026

photo_2026-05-23_11-44-23.jpg

Сінадальны аддзел Беларускай Праваслаўнай Царквы (Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату) па катэхізацыі падвёў вынікі конкурсу digital-малюнкаў «Велікодная вестка».

Удзельнікамі конкурсу сталі выхаванцы і выкладчыкі нядзельных школ Беларусі, якія ў сваіх працах пастараліся адлюстраваць гісторыю свята Вялікадня, яго сімволіку, традыцыі святкавання і багаслоўскі сэнс.

Усяго было прадстаўлена больш за 100 конкурсных работ у трох намінацыях: паштоўка, плакат і інфаграфіка.

Пры ацэньванні работ улічваліся глыбіня сэнсу, адпаведнасць тэматыцы конкурсу; эстэтычныя, мастацкія і тэхнічныя якасці працы; кампазіцыйнае і каляровае рашэнне; арыгінальнасць сюжэту.

Спіс пераможцаў конкурсу размешчаны на сайце Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы (Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату) па катэхізацыі.

***

Digital-малюнак — мастацкая праца, поўнасцю або часткова выкананая з ужываннем праграм для графічнага мадэлявання і дызайну. Такім чынам, да ўдзелу ў конкурсе прымаліся электронныя графічныя работы, выкананыя з дапамогай любых інструментальных сродкаў, у тым ліку з выкарыстаннем сканаваных малюнкаў і фатаграфій.

oroik.by/Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok