Адбыўся турнір па інтэлектуальных гульнях «Фавор» для выхаванцаў нядзельных школ Гомельскай епархіі

21 снежня 2021

top.jpg

18 снежня 2021 года адбыўся турнір па інтэлектуальных гульнях «Фавор» для выхаванцаў нядзельных школ Гомельскай епархіі. Мерапрыемства прайшло ў рамках VII абласных Пакроўскіх адукацыйных чытанняў «1030-годдзе Праваслаўя на Беларускай зямлі» на базе УА «Гомельскі дзяржаўны абласны палац творчасці дзяцей і моладзі» пры падтрымцы клуба інтэлектуальных гульняў «Белая рысь».

Акрамя асноўнай тэмы, прысвечанай гісторыі хрысціянства ў Беларусі, былі такія, як: «Мітрапаліт Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі» «Пытанні хрысціянскай культуры, Свяшчэннага Пісання і Падання, таінстваў Царквы, царкоўных святаў, гісторыі Царквы, святасці і святых».

Удзел у турніры ў вочнай форме на базе абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі прынялі 15 каманд з нядзельных школ горада Гомеля і Гомельскага раённага благачыння. 10 каманд з нядзельных школ Светлагорскага, Жлобінскага, Рагачоўскага, Рэчыцкага і Буда-Кашалёўскага благачынняў удзельнічалі ў «Фаворы» ў анлайн-фармаце.

Анлайн-трансляцыя турніру ажыццяўлялася інфармацыйным аддзелам Гомельскай епархіі.

У ходзе турнірнага «Што? Дзе? Калі?» 25 каманд спаборнічалі за права прадстаўляць каманду Гомельскай епархіі на міжнародным турніры па інтэлектуальных гульнях «Фавор», які адбудзецца ў 2022 годзе.

У выніку падвядзення вынікаў гульні сфарміравалася рэйтынгавая табліца з пераможцамі рэгіянальнага этапу:

Першае месца заняла каманда «Божы спецназ» нядзельнай школы прыхода храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» у горадзе Гомелі;

Другое месца — каманда «Ккаўчэг» нядзельнай школы прыхода храма святых апосталаў Пятра і Паўла ў горадзе Светлагорску.

Трэцяе месца — каманда «Божая кароўка» нядзельнай школы прыхода храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» у горадзе Гомелі.

Чацвёртае месца — «Увараўчане» нядзельнай школы прыхода храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы гарадскога пасёлка Уваравічы.

Усе пераможцы і ўдзельнікі будуць узнагароджаны памятнымі прызамі і дыпломамі ў рамках калядных мерапрыемстваў у Гомельскай епархіі.

Арганізатары турніра «Фавор» сардэчна дзякуюць вядучаму гульні — Клімовічу Леаніду Валянцінавічу, а таксама Клімовіч Тамары Васільеўне, якая выконвала судзейскую функцыю.

Гомельская епархія/Сhurch.by