У Інстытуце тэалогіі БДУ адбыўся выпускны вечар
29 чэрвеня 202629 чэрвеня 2026 года ў Інстытуце тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла БДУ адбыўся выпускны вечар. Ва ўрачыстасці прыняў удзел рэктар інстытута Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
У гэты дзень дыпломы дзяржаўнага ўзору атрымалі 17 выпускнікоў бакалаўрыяту і 7 студэнтаў, якія скончылі магістратуру. Сярод іх 3 чалавекі завяршылі навучанне з адзнакай.
Падзячны малебен з нагоды заканчэння навучання быў здзейснены ў храме святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла Патрыяршага падвор'я. Богаслужэнне ўзначаліў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін.
За набажэнствам адбыўся пострыг у чытальнікі выпускніка Багдана Сідлецкага.
Затым Патрыяршы Экзарх звярнуўся да выпускнікоў з наказам, у якім пажадаў ім дапамогі Божай і поспехаў у далейшым служэнні.
Пасля гэтага адбылося ўрачыстае ўручэнне дыпломаў.
У свяце прынялі ўдзел: адміністрацыя навучальнай установы, выкладчыкі, студэнты, бацькі выпускнікоў, духавенства, запрошаныя госці.
Урачыстасць прадоўжылася ў Інстытуце тэалогіі, дзе адміністрацыя, выкладчыкі, студэнты і іх бацькі сабраліся за святочнай трапезай.
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,

