У Мінску адбылося чарговае пасяджэнне Грамадскай рады па маральнасці
05 лютага 20264 лютага 2026 года ў Мінску адбылося чарговае пасяджэнне Грамадскай рады па маральнасці.
Узначаліў працу пасяджэння сустаршыня Рады Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Пасяджэнне прайшло ў пашыраным фармаце, з магчымасцю ўдзелу прадстаўнікоў рэгіёнаў Беларусі ў дыстанцыйным рэжыме. У ліку ўдзельнікаў пасяджэння быў епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Амвросій.
Члены Рады заслухалі інфармацыю аб дзейнасці органа з верасня 2025 года па люты 2026 года і вызначылі асноўныя напрамкі далейшай працы.
На пасяджэнні абмяркоўваліся вынікі правядзення II адкрытага літаратурнага конкурсу імя свяціцеля Кірыла Тураўскага «У гармоніі з сабой і светам» і акцыі «Я і мая сям'я – без брыдкаслоўя». Таксама адной з тэм для абмеркавання сталі выпуск і распаўсюджванне ў сацыяльных сетках тэматычных сацыяльных ролікаў для моладзі аб чысціні мовы, шкодзе азартных гульняў, курэння і да т. п. акрамя таго ўдзельнікі пасяджэння абмеркавалі шэраг тэм, закранутых у зваротах, якія паступілі ад грамадскасці.
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,

