У Мінскай духоўнай семінарыі пачаўся злёт царкоўнаслужыцеляў

30 чэрвеня 2026

top.jpg

29 чэрвеня 2026 года па благаславенню Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у Мінскай духоўнай семінарыі пачаўся злёт для царкоўнаслужыцеляў, якія нясуць послухі ў прыходскіх храмах Беларускага Экзархату.

У злёце прымаюць удзел панамары, званары, чытальнікі і братчыкі.

Праца злёту пачалася з малітвы і агульнага сходу. Удзельнікаў пазнаёмілі з правіламі знаходжання ў духоўнай школе і праграмай мерапрыемстваў.

Пасля першых лекцый адбылася сустрэча ўдзельнікаў злёту з рэктарам Мінскай духоўнай семінарыі протаіерэем Віктарам Васілевічам.

minds.by / Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok