Архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній саслужыў архіепіскапу Беластоцкаму і Гданьскаму Якаву за ўсяночным чуваннем у Мікалаеўскім кафедральным саборы Беластока

22 верасня 2022

top.jpg

У Польскай Праваслаўнай Царкве праходзяць урачыстасці, прысвечаныя 30- годдзю перанясення мошчаў мучаніка немаўляці Гаўрыіла Беластоцкага (1684-1690) з Гродна ў Беласток.

Па благаславенню Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна і па запрашэнні архіепіскапа Беластоцкага і Гданьскага Іакава ў святах прымае ўдзел архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній.

Вечарам 21 верасня ў рамках урачыстасцяў ўладыка Іакаў узначаліў у Мікалаеўскім кафедральным саборы горада Беластока усяночнае трыванне.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: вікарый Варшаўскай епархіі архіепіскап Бельскі Грыгорый; архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній; вікарый Беластоцкай епархіі епіскап Супрасльскі Андрэй; вікарый Варшаўскай епархіі епіскап Гайнаўскі Павел; духавенства Польскай Царквы, сакратар Гродзенскай епархіі, настаяцель Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна протаіерэй Мікалай Лабынько, госці ў свяшчэнным сане.

У ліку тых, хто маліўся за богаслужэннем, таксама прысутнічаў клірык Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна іераманах Мікалай (Есаян).

Гродзенская епархія/Church.by