Архіепіскап Навагрудскі Гурый сустрэўся з людзьмі, якія маюць інваліднасць
28 красавіка 201722 красавіка 2017 года архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый сустрэўся з падапечнымі Слонімскага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Сустрэча прайшла ў нядзельнай школе пры Свята-Троіцкім саборы. За чаяваннем абмяркоўваліся пытанні знаходжання і занятасці ў сацыяльным цэнтры. Госці падзяліліся сваімі ўражаннямі і запрасілі архіпастыра наведаць Цэнтр.
На сустрэчы прысутнічалі клірыкі Слонімскага благачыння.
У завяршэнне сустрэчы архіепіскап Гурый паднёс кожнаму ў дар абраз Божай Маці «Жыровіцкая», дыск з відэафільмам аб жыціі прападобнай Матроны Маскоўскай, кнігу аб прападобным Паісі Святагорцы.