-
У Брэсцкай епархіі адбыўся семінар для царкоўных работнікаў
17 мая 201716 мая ў прыходзе сабора Уваскрэсення Хрыстова ў горадзе Брэсце пад старшынствам архіепіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана адбыўся семінар для царкоўных работнікаў, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі кожнага прыхода Брэсцкай епархіі — усяго 256 чалавек.
падрабязна » -
20 мая у Жыровічах пройдзе «Жыровіцкі фэст»
17 мая 201720 мая праваслаўная Беларусь адзначыць дзень яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці. У гэты дзень у чацвёрты раз адкрые дзверы для сяброў фестываль «Жыровіцкі фэст». Мэта мерапрыемства — аб'яднаць людзей вакол урачыстасці, якая штогод праходзіць у адным з найпрыгажэйшых месцаў Беларусі.
падрабязна » -
Жыхары аграгарадка Хорастава ўвекавечваюць памяць землякоў, спаленых у храме нацыстамі
17 мая 201714 мая былі асвечаныя новыя крыжы для купалоў Пакроўскага храма ў аграгарадку Хорастава Салігорскага раёна. Узвесці на храме новыя крыжы і купалы вырашылі самі прыхаджане ў памяць аб сваіх земляках, зажыва спаленых у царкве нацысцкімі акупантамі на Стрэчанне Гасподняе ў 1943 годзе.
падрабязна » -
25 мая ў Петра-Паўлаўскім саборы Мінска будзе здзейснена паніхіда па Максіму Багдановічу
16 мая 201725 мая споўніцца 100 гадоў з дня смерці вялікага беларускага паэта Максіма Багдановіча. У гэты дзень па ім будзе здзейснена паніхіда ў саборы апосталаў Пятра і Паўла горада Мінска. Пачатак памінальнага набажэнства ў 14:30.
падрабязна » -
Пралайф-марафон «15 дзён у абарону жыцця» праходзіць у Гродне
16 мая 2017Арганізатары запрашаюць усіх неабыякавых на сумесную малітву аб абароне жыцця ненароджаных немаўлят і акцыю «Свечка памяці». Акцыя будзе праходзіць на пляцоўцы ля Пакроўскага кафедральнага сабора з 14 мая па 1 чэрвеня, па суботах і нядзелях.
падрабязна » -
15 мая 2017
Канферэнцыя была прысвечана пытанням арганізацыі пры ўдзеле Рускай Праваслаўнай Царквы летняга адпачынку дзяцей і падлеткаў. Кіраўнікі епархіяльных моладзевых аддзелаў падзяліліся вопытам і абмеркавалі праблемы арганізацыі дзіцячага і моладзевага адпачынку розных фарматаў.
падрабязна » -
Веласіпедны эка-марафон адбыўся ў Гомельскай епархіі
15 мая 2017Па веласіпедных маршрутах калона, якая складаецца з 10 чалавек, рушыла ў прыгарад Гомеля. Там усе прысутныя за сяброўскай гутаркай змаглі ўнесці свой уклад у выратаванне роднай зямлі, прыбраўшы смецце, пакінутае нядобрасумленнымі турыстамі.
падрабязна » -
Дабрачынны турнір па міні-футболе на кубак Георгія Перамаганосца прайшоў у Нясвіжы
15 мая 2017Спартыўнае спаборніцтва праводзілася дзеля таго, каб дапамагчы маленькай нясвіжанцы пачуць гэты свет. У 2,5 года Марыі Бянько паставілі дыягназ «двухбаковая хранічная нейрасэнсорная глухаватасць 4-й ступені». За два тыдні неабходна было тэрмінова купіць спецыяльны дзіцячы слыхавы апарат, каб паспець да таго моманту, калі дзіця канчаткова страціць магчымасць чуць.
падрабязна » -
Алея «Бэз Перамогі» заложана побач з Каложскай царквой у Гродне
12 мая 2017Ветэраны, школьнікі, кіраўніцтва горада і прадстаўнікі Праваслаўнай Царквы ўрачыста залажылі паблізу Барыса-Глебскага (Каложскага) храма горада Гродна алею «Бэз Перамогі». Кусты бэзу бясплатна прадаставіў Цэнтральны батанічны сад Акадэміі навук Беларусі.
падрабязна » -
У Кобрынскім благачынні адбыўся інтэлектуальны турнір моладзевых брацтваў
12 мая 2017У сценах Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшоў чэмпіянат па інтэлектуальных гульнях сярод праваслаўных моладзевых брацтваў Кобрынскага благачыння Брэсцкай епархіі. Перамогу атрымала каманда «Ніка» ад кафедральнага Аляксандра-Неўскага сабора горада Кобрына.
падрабязна » -
746 падарункавых камплектаў ўвайшлі ў салігорскую «Велікодную кашолку»
11 мая 2017У Салігорску падвялі вынікі дабрачыннай акцыі «Велікодная кашолка», арганізаванай праваслаўным моладзевым брацтвам святых Пятра і Фяўронні Мурамскіх прыхода кафедральнага сабора Ражджаства Хрыстовага.
падрабязна » -
У памяць 700-годдзя Навагрудскай епархіі высаджаны фруктовы сад
10 мая 20178 мая ў памяць 700-годдзя Навагрудскай епархіі на тэрыторыі храма Успення Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Ваўковічы быў высаджаны фруктовы сад — 35 пладовых дрэў. Дзень быў абраны не выпадкова: 8 мая — дата нараджэння шануемага ў Ваўковічах протаіерэя Мікалая Нядзведскага, па-зверску закатаванага багаборцамі ў 1939 годзе.
падрабязна » -
Міжнародны Георгіеўскі злёт праваслаўных скаўтаў адбыўся на Гродзеншчыне
10 мая 20177-9 мая па благаславенню архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія ў зоне адпачынку «Аўгустоўскі канал» прайшоў Міжнародны Георгіеўскі злёт праваслаўных скаўтаў. Удзел у злёце прынялі падлеткі (ад 12 гадоў) з Гродна, Мінска, Віцебска, Магілёва і Рэспублікі Літва.
падрабязна » -
Архіпастыры Беларускага Экзархату прынялі ўдзел у святкаванні Дня Перамогі
10 мая 2017У гэты майскі дзень у храмах Беларускай Праваслаўнай Царквы былі здзейснены падзячны малебен Госпаду Богу за дараванне перамогі і ліція па спачылым ваярам, якія за веру, Айчыну і народ жыццё сваё палажылі, і ўсім па-пакутніцку загінуўлым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Апоўдні ў храмах прагучаў звон.
падрабязна » -
У Мінску пройдзе семінар па храмавай фларыстыцы
10 мая 2017Удзельнікі даведаюцца пра асаблівасці кветкавага дэкору ў храмах, агульнапрынятых канонах, авалодаюць традыцыйнымі тэхнічнымі прыёмамі, якія прымяняюцца ў афармленні. Для правядзення семінара ў Мінск прыедзе расійскі дызайнер-фларыст Сяргей Карпунін, арганізатар Маскоўскага конкурсу фларыстаў «Moscow Florist Cup», старшыня журы Чэмпіянату Расіі па прафесійнай фларыстыцы «Russian Florist Cup». Па заканчэнні семінара выдаецца сертыфікат школы IAMFLORIST.com. Частка атрыманых у ходзе семінара сродкаў пойдзе на дабрачынныя мэты (дапамога Дому дзіцяці №1 для дзяцей з арганічным паражэннем ЦНС і псіхікі).
падрабязна »