-
У Віцебску прайшла дабрачынная акцыя «белая кветка»
23 мая 2017На Успенскай плошчы горада Віцебска адбылася другая дабрачынная акцыя «Белая кветка». Сродкі, сабраныя ў ходзе мерапрыемства, будуць накіраваны на лячэнне маленькіх жыхароў Віцебска: Інэсы Каланіцкай, Марыі Пузанавай, Святагора Хлопцава і Аніты Іванавай.
падрабязна » -
23 мая 2017
Інсцэніроўка баявых дзеянняў часоў Вялікай Айчыннай вайны адбылася ў майскія дні ў Рэспубліканскім клінічным шпіталі інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя П. М. Машэрава.
падрабязна » -
У Барысаўскай епархіі стварылі выязны вусны часопіс «Благовест»
23 мая 2017На працягу сакавіка — мая супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі, святары благачыння наведалі 15 населеных пунктаў, выступілі ў школах і сельскіх бібліятэках, распавядаючы пра значэнне праваслаўнай кнігі для духоўнага развіцця чалавека, аб жыцці і асветніцкай дзейнасці Францыска Скарыны, гісторыі Праваслаўя на Барысаўшчыне.
падрабязна » -
23 мая 2017
На выставе прадстаўлены матэрыялы са збораў музеяў і прыватных калекцый, якія знаходзяцца ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Царскім Сяле, Лівадыі, Залатавусце, Магілёве, Дзяржаўным архіве Расійскай Федэрацыі, фондзе мастака Паўла Рыжэнка.
падрабязна » -
У Нядзелю пра сляпога адбылася сустрэча Патрыяршага Экзарха са сляпымі і слабавідушчымі людзьмі
22 мая 201721 мая, у Нядзелю 6-ю пасля Пасхі, пра сляпога, у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска пасля нядзельнай Бажэственнай літургіі адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з членамі Мінскай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» (БелТІЗ).
падрабязна » -
У храмах Беларускай Праваслаўнай Царквы малітоўна памянулі ахвяр СНІДу
21 мая 2017Па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў сувязі з правядзеннем Сусветнага дня ахвяр СНІДу 21 мая ва ўсіх храмах Рускай Праваслаўнай Царквы была адслужаная памінальная ліція па ахвярам СНІДу, «ад цяжкай хваробы сканаўшых». Памерлых ад СНІДу малітоўна памянулі і ў храмах Беларускага Экзархату.
падрабязна » -
У Жыровічах адбыўся музычны фестываль «Жыровіцкі фэст»
21 мая 201728 выканаўцаў і калектываў прынялі ўдзел у святочным выступленні. Сваімі талентамі артысты — прафесіяналы і аматары — славілі Маці Божую на свята Яе Жыровіцкай іконы.
падрабязна » -
21 мая 2017
Аснову выставы «Класіка беларускага жывапісу» склалі творы беларускіх жывапісцаў з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Тут можна пазнаёміцца з палотнамі выдатных майстроў, прасачыць асаблівасці развіцця айчыннага мастацтва з 19-га па 21-й стагоддзе.
падрабязна » -
Спартыўнае свята «Гуляем разам» для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі прайшоў у Салігорску
21 мая 2017Удзельнікамі свята сталі выхаванцы ЦКРНіР і члены праваслаўнага сямейнага клуба «Жывая Крыніца». Дзеці з сямейнага клуба выступілі ў якасці валанцёраў, дапамагаючы выхаванцам цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання праходзіць эстафеты спартыўна-гульнявой праграмы свята.
падрабязна » -
Праваслаўныя добраахвотнікі перадалі Бабруйскаму хоспісу канцэнтратар кіслароду
20 мая 2017Сінадальны аддзел Беларускага Экзархату па сацыяльнаму служэнню дзякуе ўсім, хто прымаў удзел у акцыі «Мілае сэрца. Твая дарога добрых спраў! Бургер Кінг разам з "Дарогай Міласэрнасці — дапамогу хоспіса Беларусі"» і дзякуючы каму стала магчымым набыць ужо чацвёрты канцэнтратар кіслароду для маючых патрэбу пацыентаў.
падрабязна » -
19 мая 2017
У мерапрыемствах фестывалю прымаюць удзел прадстаўнікі Беларускай Праваслаўнай Царквы, дзяржаўных і гарадскіх органаў улады, грамадскіх арганізацый, устаноў аховы здароўя, адукацыі і сацыяльнай абароны, навучэнцы і студэнты, а таксама госці з Расіі і Літвы.
падрабязна » -
Вярхоўная Рада Украіны не разглядала антыправаслаўныя законапраекты
19 мая 2017На 18 мая ў Вярхоўнай Радзе Украіны быў прызначаны разгляд двух законапраектаў, якія маглі абвясціць існаванне Украінскай Праваслаўнай Царквы па-за законам, а таксама стварыць юрыдычныя ўмовы, якія садзейнічаюць раскольнікам для захопу храмаў Маскоўскага Патрыярхату. Да канца дня парламентарыі паведамілі вернікам, якія сабраліся ля Рады, што разгляд законапраектаў не адбыўся.
падрабязна » -
Саборнае маленне аб Украінскай Праваслаўнай Царкве здзейснілі святары і прыхаджане храмаў Навагрудка
19 мая 2017Благачынны Навагрудскай акругі протаіерэй Анатоль Герасімук заклікаў прыхаджан не спыняць малітвы аб тым, каб на Украіне быў згашаны грамадзянскі канфлікт і запанавалі мір і паразуменне.
падрабязна » -
Малітвы аб дараванні міру брацкаму ўкраінскаму народу былі ўзненесены ў храмах Слуцкай епархіі
19 мая 201718 мая ў храмах Слуцка-Салігорскай епархіі былі ўзнесены малітвы аб стойкасці Украінскай Праваслаўнай Царквы і аб дараванні міру брацкаму ўкраінскаму народу. У Спаса-Узнясенскім храме горада Нясвіжа малебны спеў пра дараванне міру Украіне ўзначаліў епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній.
падрабязна » -
18 мая 2017
У сувязі з тым, што на 18 мая ў Вярхоўнай Радзе Украіны прызначаны разгляд двух антыправаслаўных законапраектаў, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, заклікаў ва ўсіх храмах Беларускай Праваслаўнай Царквы ўзнесці ўзмоцненыя малітвы аб Украінскай Праваслаўнай Царкве.
падрабязна »