Епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній асвяціў Сафійскі храм аднайменнага жаночага манастыра горада Слуцка

29 сакавіка 2021

top.jpg

27 сакавіка 2021 года, у суботу другога тыдня Вялікага посту, епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній здзейсніў вялікае асвячэнне храма святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай, аднайменнага жаночага манастыра горада Слуцка, пасля чаго ўзначаліў у храме Бажэственную літургію.

Храм з'яўляецца дамовым і прызначаны для малітвы манаскіх сясцёр.

З гэтай падзеі ў Слуцка-Салігорскай епархіі пачаліся ўрачыстасці з нагоды 435-годдзя з дня нараджэння святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай.

Яго Праасвяшчэнству саслужылі: сакратар Слуцкага епархіяльнага ўпраўлення, настаяцель прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Чыжэвічы Салігорскага раёна протаіерэй Мікалай Лабынько; благачынны Слуцкай царкоўнай акругі, ключнік Міхайлаўскага кафедральнага сабора горада Слуцка протаіерэй Ігар Штэпа і клірыкі Слуцкага благачыння.

За богаслужэннем маліліся: настаяцельніца Сафійскага манастыра ігумення Анастасія (Коржыч); настаяцельніца Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага стаўрапігіяльнага манастыра ігумення Еўдакія (Ляўшук) і сёстры Еўфрасіннеўскай абіцелі.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Надзеі Коржыч.

За Літургіяй былі ўзнесены малітвы аб дараванні міру беларускаму народу і збаўленні ад пагібельнай пошасці.

У канцы Бажэственнай літургіі архіпастыр і духавенства здзейснілі слаўленне праведнай Сафіі Слуцкай і памінальную ліцію.

Епіскап Антоній цёпла павіншаваў манахаў, духавенства і міран са знамянальнай падзеяй гісторыі абіцелі і пажадаў, каб малітвамі святой Сафіі, княгіні Слуцкай, кожны з нас здабыў цвёрдую веру, сумленную надзею і шчырую любоў да Бога, бліжняга і Айчыны.

Правячы архіерэй асабліва падзякаваў ігуменні Анастасіі за працу ў справе стварэння і добраўпарадкавання манастыра.

У сваю чаргу, ігумення Анастасія падзякавала Праасвяшчэннаму ўладыку за ўвагу і паднесла пісаны абраз святой Сафіі Слуцкай.

SLE_2697.jpg

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Слуцкая епархия/Church.by