Мітрапаліт Веніямін здзейсніў асвячэнне абноўленага пасля рэканструкцыі кафедральнага сабора святога архангела Міхаіла ў горадзе Слуцку

26 снежня 2021

top.jpg

26 снежня 2021 года, у Нядзелю 27-ю пасля Пяцідзесятніцы, святых праайцоў, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Слуцкай епархіі, здзейсніў асвячэнне абноўленага пасля рэканструкцыі кафедральнага сабора святога архангела Міхаіла ў горадзе Слуцку і ўзначаліў у ім Бажэственную літургію.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Слуцкай епархіі, благачынны Слуцкай царкоўнай акругі, настаяцель Міхайлаўскага кафедральнага сабора горада Слуцка протаіерэй Ігар Штэпа; благачынны Салігорскай царкоўнай акругі протаіерэй Мікалай Розаў; настаяцель прыхода храма ў гонар Паісія Святагорца горада Слуцка іераманах Арсень (Канышка) і клірыкі сабора.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Андрэй Самуйліч.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам рэгента іерэя Паўла Штэпы.

Падчас богаслужэння былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай павевы.

Пропаведзь перад прычасцем прамовіў протаіерэй Ігар Штэпа.

Па заканчэнні богаслужэння ўладыка звярнуўся да прысутных з прывітальным словам, а затым павіншаваў настаяцеля сабора з заканчэннем добраўпарадкавання храма і прыхрамавай тэрыторыі.

У завяршэнне ўладыка Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне. 

Слуцкая епархія/Church.by

Фотарэпартаж