Протаіерэй Алег Абрамовіч прызначаны духаўніком Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы

30 снежня 2021

top.jpg

Указам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, прызначаны духаўнік Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Ім стаў протаіерэй Алег Абрамовіч, настаяцель прыхода храма Святой Троіцы аграгарадка Салтанаўшчына Нясвіжскага раёна Слуцкай епархіі.

Айцец Алег з 2016 года з'яўляецца заснавальнікам, кіраўніком і духоўнікам брацтва ў гонар Праабражэння Гасподняга прыхода храма Святой Жыццепачатнай Троіцы аграгарадка Салтанаўшчына Нясвіжскага благачыння, якое складаецца з праваслаўных актывістаў Нясвіжчыны, Мінска, Барановіч, Слуцка, Брэста, Стоўбцаў і Капыльскага раёна, ёсць грамадзяне Расіі.

Члены брацтва з'яўляюцца валанцёрамі, якія вядуць бескарыслівую сацыяльную, дабрачынную, асветніцкую, выхаваўчую, адукацыйную, аздараўленчую і рэабілітацыйную працу сярод маючых патрэбу слаёў грамадства, у прыватнасці, інвалідаў, моладзі і падрастаючага пакалення, ахвяр гвалту і бежанцаў на тэрыторыі Нясвіжскага раёна і за яго межамі.

Протаіерэй Алег Абрамовіч арганізуе злёты моладзі пры Свята-Троіцкім храме ў Салтанаўшчыне. Праводзяцца спецыяльныя змены для жыхароў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, сірот, насельнікаў прытулкаў. Усяго ў злётах моладзі прымаюць удзел да 700 чалавек штогод.

У 2020 годзе айцец Алег стаў лаўрэатам прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» за вялікі асабісты ўклад ва ўмацаванне духоўных каштоўнасцяў сярод дзяцей і моладзі, арганізацыю дабрачыннай дзейнасці.

Church.by