У Калінкавічах адбыўся Праваслаўны фестываль духоўнай, народнай і ваенна-патрыятычнай песні «Палескі Вялікдзень»

28 красавіка 2017

top.jpg

27 красавіка 2017 года па благаславенню епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда і на падставе пагаднення аб супрацоўніцтве Тураўскай епархіі і аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Калінкавіцкага райвыканкама ў Доме культуры горада Калінкавічы адбыўся Праваслаўны фестываль духоўнай, народнай і ваенна-патрыятычнай песні «Палескі Вялікдзень».

У фестывалі прынялі ўдзел 16 хораў з Мазыра, Калінкавічаў, Лельчыц, Капаткевічаў, Петрыкава і іншых гарадоў.

Перад пачаткам канцэрту да шматлікіх гледачоў звярнуўся епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід. У сваім слове ўладыка асабліва адзначыў вялікае значэнне духоўнай музыкі, яе дабратворнае ўздзеянне на душы людзей.

Удзельнікі музычнага форуму выканалі духоўныя спевы на музыку П. Часнакова, С. Рахманінава, Я. Хаменка, К. Цыбульскага і іншых аўтараў.

Быў паказаны фільм «Цёплы снег» аб Юравіцкім мужчынскім манастыры Нараджэння Багародзіцы.

Старшыня журы фестывалю намеснік Юравіцкага манастыра ігумен Аўксенцій (Абражэй) падзякаваў удзельнікам і ўручыў пераможцам дыпломы.

Тураўская епархія / Church.by