У Нядзелю 2-ю пасля Пасхі мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Васкрасенскім храме горада Мінска
23 красавіка 201723 красавіка 2017 года, у Нядзелю 2-ю пасля Пасхі, дзень памяці апостала Фамы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Васкрасенскім храме горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 3-ай Мінскай гарадской акругі, настаяцель Аляксандра-Неўскага храма протаіерэй Мікалай Коржыч; настаяцель Васкрасенскага храма протаіерэй Георгій Арбузаў; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі Васкрасенскага храма.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Паўла Ганца.
Падчас малога ўваходу мітрапаліт Павел, зважаючы на дбайную працу ў славу Святой Царквы Хрыстовай і да дня Святой Пасхі, удастоіў дыякана Андрэя Янушкевіча права нашэння двайнога арара.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Андрэй Кашпар.
Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне святу Уваскрэсення Хрыстова.
Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел павіншаваў духавенства і прыхаджан храма са святам Уваскрэсення Хрыстова і звярнуўся да багамольцаў са словам навучання.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне. Усім прыхаджанам Патрыяршы Экзарх раздаў велікодныя яйкі.