• Мінскае духоўнае вучылішча


    Мінскае духоўнае вучылішча – трохгадовая духоўная навучальная ўстанова з 30-гадовай гісторыяй, ажыццяўляючая падрыхтоўку рэгентаў, пеўчых, устаўшчыкоў, псаломшчыкаў, катэхізатараў і званароў.

  • Слонімскае духоўнае вучылішча


    Адкрыта ў сакавіку 1999 года на месцы вайсковай часці. Вучэбны корпус размясцілі ў былой казарме. Недалёка ад яе пабудавалі інтэрнат для навучэнцаў. У кастрычніку гэтага ж года тут была асвячоная дамовая царква ў гонар Аляксандра Неўскага. У 2003 годзе на тэрыторыі вучылішча быў заснаваны Свята-Благавешчанскі жаночы манастыр. Тут таксама вядзецца будаўніцтва храма ў гонар святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага.