Адбылася нарада з удзелам членаў Сінода БПЦ, сакратароў епархіяльных упраўленняў, айцоў благачынных і епархіяльных духаўнікоў, намеснікаў, настаяцеляў і настаяцельніц манастыроў, кіраўнікоў сінадальных аддзелаў

06 кастрычніка 2022

top.jpg

6 кастрычніка 2022 года ў канферэнц-зале гасцініцы «Беларусь» горада Мінска адбылася нарада з удзелам членаў Сінода БПЦ, сакратароў епархіяльных упраўленняў, айцоў благачынных і епархіяльных духаўнікоў з усіх епархій Беларускага Экзархату, намеснікаў, настаяцеляў і настаяцельніц манастыроў, кіраўнікоў сінадальных аддзелаў і камісій БПЦ.

Прэзідыум сходу ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. У склад Прэзідыума ўвайшлі архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый; архіепіскап Феадосій (Більчанка); протаіерэй Ігар Латушка, старшы духаўнік Мінскай епархіі; протаіерэй Андрэй Волкаў, адказны сакратар Упраўлення спраў Беларускай Праваслаўнай Царквы, сакратар Мінскай епархіі.

Удзельнікі нарады абмеркавалі актуальныя пытанні пастырскага служэння, а таксама розныя напрамкі служэння манаскіх асоб і міран БПЦ у сучасных умовах.

З дакладам на нарадзе выступіў Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін. Далей прагучалі выступленні архіепіскапа Феадосія (Більчанкі), старшыні Сінадальнага аддзела па справах манастыроў і манаству БПЦ епіскапа Лідскага і Смаргонскага Парфірыя, старшыні Сінадальнага аддзела БПЦ па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі протаіерэя Фёдара Поўнага, старшыні Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі БПЦ іерэя Сцяфана Варапая. Са зваротамі да прысутных таксама выступілі адказны сакратар Упраўлення спраў Беларускай Праваслаўнай царквы протаіерэй Андрэй Волкаў і старшы духаўнік Мінскай епархіі протаіерэй Ігар Латушка.

Па выніках кожнага з выступленняў адбылася дыскусія, падчас якой кожны жадаючы з ліку ўдзельнікаў нарады змог выказацца па сутнасці закранутых тэм і задаць пытанні.

У фае канферэнц-залы для прысутных экспанавалася фотавыстава «Сувязь часоў: да 1030-годдзя Праваслаўя на беларускіх землях», падрыхтаваная Сінадальным інфармацыйным аддзелам Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Перад пачаткам нарады старшыня Сінадальнага аддзела БПЦ па царкоўным мастацтве, архітэктуры і рэстаўрацыі, благачынны 2-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» горада Мінска протаіерэй Ігар Карасцялёў прадставіў трэйлер да фільма «Святы Уладзімір Хіраска».

Church.by 

Чытайце нас у TelegramViberInstagramВКонтакте

Фотарэпартаж