-
Адышоў да Госпада клірык Гродзенскай епархіі протаіерэй Мікалай Гляд
13 ліпеня 202612 ліпеня 2026 года, у дзень памяці святых слаўных і ўсяхвальных першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла, з прычыны раптоўнай хваробы на 71 годзе жыцця адышоў да Госпада адзін з найстарэйшых клірыкаў Гродзенскай епархіі, настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца аграгарадка Дубна Мастоўскага раёна протаіерэй Мікалай Рыгоравіч Гляд.
падрабязна » -
09 ліпеня 2026
19 ліпеня 2026 года па благаславенню Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у Нясвіжскім замку адбудзецца канцэрт Міжнароднага фестывалю хрысціянскага мастацтва «Нясвіж Хрыстоў запрашае». У 19:00 на цэнтральным двары Нясвіжскага замка адбудзецца канцэрт Архіерэйскага хору Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска.
падрабязна » -
08 ліпеня 2026
7 ліпеня 2026 года, напярэдадні Дня сям'і, любові і вернасці, у Навабеліцкім раёне Гомеля малітоўнае шэсце ўзначаліў архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан. У хрэсным ходзе прынялі ўдзел больш за 1 200 чалавек.
падрабязна » -
Епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый удастоены звання ганаровага грамадзяніна Лідчыны
05 ліпеня 2026У сваім слове на цырымоніі ўзнагароджання архіпастыр падзякаваў за аказаны гонар і ўвагу і адзначыў рознабаковую дзейнасць святароў, міран і многіх неабыякавых людзей на карысць свайго краю. «У першую чаргу я ўспрымаю яго як прызнанне працы ўсяго духавенства нашай епархіі, вернікаў і ўсіх неабыякавых людзей, якім неабыякавы лёс Царквы», — адзначыў епіскап Парфірый.
падрабязна » -
02 ліпеня 2026
Семінар арганізаваны Сінадальным аддзелам па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Беларускага Экзархату пры падтрымцы Брацтва ў гонар святога апостала Іаана Багаслова Мінскай епархіі.
падрабязна » -
26 чэрвеня 2026
25 чэрвеня 2026 года епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід здзейсніў чын вялікага асвячэння храма ў гонар прападобнага Ануфрыя Вялікага ў аграгарадку Сяменча Жыткавіцкага раёна, а затым узначаліў у новаасвячоным храме Бажэственную літургію.
падрабязна » -
25 чэрвеня 2026
У зносінах з рабятамі Патрыяршы Экзарх пажадаў ім хутчэйшага выздараўлення і аднаўлення, а таксама выказаў словы падтрымкі. Архіпастыр падзякаваў галоўнаму лекару РНПЦ дзіцячай хірургіі Канстанціну Вікенцьевічу Драздоўскаму, а таксама медыцынскім работнікам, якія суправаджаюць лячэнне дзяцей за іх увагу, клопат і старанную апеку.
падрабязна » -
20 чэрвеня 2026
Рабочы візіт праходзіў у рамках правядзення выязнога пасяджэння калегіі, прысвечанага пытанням рэалізацыі дзяржаўнай этнаканфесійнай палітыкі, узаемадзеяння органаў улады і рэлігійных арганізацый, захавання міжканфесійнага міру, гістарычнай памяці і культурнай спадчыны.
падрабязна » -
15 чэрвеня 2026
Конкурс накіраваны на падтрымку тых, хто штодня ўвасабляе ў жыццё запаведзь пра любоў да бліжняга ў медыцынскіх установах, здзяйсняе патранажны догляд дома, дапамагае дзецям у сацыяльных установах.
падрабязна » -
У Полацку адбыўся першы праваслаўны форум «Духоўная сіла беларускай жанчыны»
13 чэрвеня 2026Арганізатарамі выступілі Сінадальны аддзел Беларускага Экзархату па культуры і царкоўным мастацтве і Беларускі саюз жанчын. Падзея аб'яднала каля 160 удзельніц з Віцебскай і Мінскай абласцей.
падрабязна » -
09 чэрвеня 2026
У Беларусі праходзіць рэспубліканскі велапрабег, прымеркаваны да 85-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны і святкавання Сабора Беларускіх святых. 9 чэрвеня 2026 года ўдзельнікі з Гомельскай вобласці пачалі свой шлях ад мемарыяльнага комплексу «Ала».
падрабязна » -
08 чэрвеня 2026
У цырымоніі адкрыцця прыняў удзел старшыня Сінадальнага аддзела Беларускага Экзархату па культуры і царкоўным мастацтве, дырэктар Мінскага духоўнага вучылішча протаіерэй Іаан Задарожны.
падрабязна » -
У Віцебску праходзяць юбілейныя мерапрыемствы да 220-годдзя заснавання Віцебскай духоўнай семінарыі
03 чэрвеня 2026У Віцебску праходзяць урачыстасці, прысвечаныя 220-годдзю заснавання і 15-годдзю адраджэння Віцебскай духоўнай семінарыі. У рамках юбілейнай праграмы прайшлі міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прэзентацыя выданняў, адкрыццё выставы і канцэрт духоўнай музыкі.
падрабязна » -
02 чэрвеня 2026
Мерапрыемства, якое сабрала больш за 230 удзельнікаў з усёй краіны, 2 чэрвеня прайшло пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
падрабязна » -
01 чэрвеня 2026
1 чэрвеня 2026 года, у свята Святога Духа, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні епіскапа Нясвіжскага Аўксенція здзейсніў Бажэственну літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна »
