-
Завершаны XV міжнародны моладзевы праваслаўны фестываль «Адзігітрыя»
06 жніўня 2017На сцэне летняга амфітэатра ў Віцебску адбыўся заключны гала-канцэрт, у якім прынялі ўдзел лаўрэаты міжнароднага фестывалю. З прывітальным словам да гледачоў звярнуўся старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі епіскап Любярэцкі Серафім, вікарый Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі.
падрабязна » -
«Спасаўскі кірмаш» пройдзе ў Добрушы 12 жніўня
05 жніўня 2017У прадсвята Вынясення Пачэсных Дрэў Жыватворнага Крыжа Гасподняга ў Добрушы пройдзе славянскі культурны фестываль «Спасаўскі кірмаш». У фестывалі прымуць удзел епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан і кіраўніцтва раёна, госці з суседніх Расіі і Украіны.
падрабязна » -
Узнясенскі храм у вёсцы Мядзвядка наведалі нашчадкі Ігната Дамейкі
05 жніўня 2017Ігнат Дамейка — вядомы геолаг, мінералаг, географ і этнолаг, шматгадовы рэктар Чылійскага ўніверсітэта і член многіх навуковых таварыстваў, адзін з самых вядомых выхаванцаў Віленскага ўніверсітэта і нацыянальны герой Чылі.
падрабязна » -
Адбылася онлайн-нарада кіраўнікоў епархіяльных аддзелаў па сацыяльнаму служэнню
04 жніўня 20173 жніўня старшыня Сінадальнага аддзела Рускай Праваслаўнай Царквы па сацыяльнаму служэнню епіскап Арэхава-Зуеўскі Панцеляіман правёў онлайн-нараду з кіраўнікамі епархіяльных аддзелаў па сацыяльнаму служэнню. У мерапрыемстве прыняў удзел старшыня Сінадальнага аддзела Беларускага Экзархату па сацыяльнаму служэнню протаіерэй Кірыл Шолкаў.
падрабязна » -
На беразе Аўгустоўскага канала пачаў работу злёт моладзі Гродзенскай епархіі
04 жніўня 2017Галоўнай тэмай злёту стала праваслаўнае вучэнне аб малітве. Сярод гасцей злёту выхаванцы Мінскай духоўнай семінарыі, прадстаўнікі Барысаўскай епархіі, госці з Вільні і Парыжа.
падрабязна » -
У Петра-Паўлаўскім кафедральным саборы Гомеля быў здзейснены малебен для інвалідаў па зроку
03 жніўня 2017Набажэнства арганізаваў епархіяльны аддзел па сацыяльным служэнні і царкоўнай дабрачыннасці сумесна з Гомельскімі гарадской і раённай арганізацыямі ГА «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку».
падрабязна » -
У Брэсцкай епархіі пройдзе міжнародны семінар-злёт моладзевых брацтваў «Адзінства»
03 жніўня 20179-12 жніўня ў вёсцы Вежнае Пружанскага раёна на тэрыторыі Мікалаеўскага жаночага скіта ў чарговы раз адбудзецца міжнародны епархіяльны семінар-злёт праваслаўных моладзевых брацтваў «Адзінства».
падрабязна » -
Завяршыўся міжнародны веламарафон «Бязмежныя прасторы веры»
02 жніўня 201728 ліпеня завяршыўся міжнародны веламарафон «Бязмежныя прасторы веры», які па благаславенню епіскапа Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана стартаваў 21 ліпеня ад храма Праабражэння Гасподняга ў горадзе Гомелі.
падрабязна » -
«Утульна, як дома!» - з 1 жніўня стартуе новы дабрачынны праект дабравольніцкага руху
29 ліпеня 2017Добраахвотніцкі рух запрашае рукадзельніц ў вялікі дабрачынны праект «Утульна, як дома». Дапаможам стварыць цёплую, гарманічную абстаноўку ў хоспісах для дарослых!
падрабязна » -
Выхаванцы школы-інтэрната здзейснілі паломніцкую паездку
29 ліпеня 2017Паломніцкая паездка была арганізавана сацыяльным аддзелам Гомельскай епархіі.
падрабязна » -
На тэрыторыі Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў Полацку праходзяць маштабныя раскопкі
27 ліпеня 2017У Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры працягваецца даследаванне галерэй, прыбудаваных да Спаса-Праабражэнскай царквы манастыра, выяўленых у ходзе археалагічных і рэстаўрацыйных работ у Полацку.
падрабязна » -
Настаяцель і прыхаджане храма свяціцеля Кірыла Тураўскага пры МінДА наведалі Слуцк і Тураў
26 ліпеня 201722 ліпеня 2017 года першы прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэй Уладзімір Далгаполаў і прыхаджане акадэмічнага храма здзейснілі паломніцкую паездку да месца подзвігу святога заступніка Акадэміі – горад Тураў.
падрабязна » -
Праваслаўны дзень у аздараўленчым лагеры для цяжкіх падлеткаў
23 ліпеня 2017Аздараўленчы лагер «Курсант-ТЫ» для цяжкіх падлеткаў традыцыйна рэалізуецца пры падтрымцы пракуратуры Гомельскай вобласці і камісіі па справах непаўналетніх аблвыканкама, накіраваны на стварэнне дадатковых магчымасцяў для арганізацыі пазітыўнага вольнага часу, выхавання і навучання падлеткаў, якія патрабуюць павышанай педагагічнай увагі.
падрабязна » -
У Слоніме прайшоў злёт выхаванцаў нядзельнай школы, прысвечаны 700-годдзю Навагрудскай епархіі
23 ліпеня 201717-22 ліпеня на прыходзе храма прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага г. Слоніма адбыўся злёт, прысвечаны 700-годдзю Навагрудскай епархіі. У ім прынялі ўдзел выкладчыкі, бацькі і выхаванцы нядзельнай школы.
падрабязна » -
Завяршыў сваю работу першы злёт праваслаўнай моладзі Ваўкавыскага благачыння
23 ліпеня 2017З 17 па 20 ліпеня 2017 года, па благаславенню архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія і пры садзейнічанні Ваўкавыскага благачыння у аграсядзібе «Селяхі», прайшоў першы злёт праваслаўнай моладзі Ваўкавыскага благачыння.
падрабязна »