-
Конкурс малюнкаў на асфальце «Мая дружная сям'я» прайшоў у Аляксандра-Неўскім прыходзе Рагачова
11 ліпеня 2017Святкаванне Дня сям'і, любві і вернасці ў Рагачоўскім благачынні Гомельскай епархіі пачалося 8 ліпеня з конкурсу малюнка на асфальце «Мая дружная сям'я». Дзетвара прыхода храма святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага з захапленнем малявала сваіх бацькоў, брацікаў і сястрычак, бабуль і дзядуль, свае дамы, храмы і ангелаў над імі.
падрабязна » -
31 ліпеня стартуе міжнародны фестываль «Адзігітрыя»
11 ліпеня 2017Моладзевы форум будзе праходзіць у два этапы. З 31 ліпеня па 4 жніўня адбудзецца творчая частка, у якую ўвойдуць конкурсы і майстар-класы, духоўныя гутаркі і круглыя сталы, экскурсіі і сольныя выступленні ўдзельнікаў, а таксама гала-канцэрт на сцэне віцебскага Летняга амфітэатра. З 5 па 9 жніўня адбудзецца хрэсны ход Віцебск — Смаленск.
падрабязна » -
Выстаўка «Святасць зямлі Беларускай» адкрылася ў Палацы Рэспублікі
10 ліпеня 2017Выстава праходзіць у межах сацыяльнага праекту, накіраванага на падтрымку дзяцей з інваліднасцю. Па благаславенню Патрыяршага Экзарха ўдзел у вернісажы прыняў старшыня праўлення МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла» іерэй Святаслаў Рагальскі.
падрабязна » -
Дзень сям'і, любві і вернасці ў Тураўскай епархіі адзначылі хрэсным ходам на веласіпедах
08 ліпеня 20178 ліпеня, у дзень памяці дабраверных Пятра і Фяўронні Мурамскіх, па блаславенню епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда адбыўся традыцыйны хрэсны ход на роварах ад сабора Казанскай іконы Божай Маці горада Калінкавічы да манастыра Нараджэння Багародзіцы ў вёсцы Юравічы.
падрабязна » -
У Беларускай Праваслаўнай Царкве абмяркоўваецца пытанне рэканструкцыі Тураўскага крыжа
08 ліпеня 2017Як мог выглядаць Тураўскі крыж? Якім ён можа быць? Беларуская Праваслаўная Царква запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у абмеркаванні гэтай тэмы. Інфармацыю і прапановы просім накіроўваць у рабочую групу па пытанні рэканструкцыі Тураўскага крыжа.
падрабязна » -
Адбыўся манаскі сход прысвечаны тэме гомельскага манаства ў гады ганенняў
07 ліпеня 2017Сход было прысвечаны 100-годдзю з дня пачатку пераследу святароў, манаскіх асоб і міран, якія вызнавалі праваслаўную веру. Літургію перад пачаткам сходу ўзначаліў епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан.
падрабязна » -
Старшыня Сінадальнага аддзела БПЦ па турэмным служэнні наведаў следчы ізалятар у Баранавічах
07 ліпеня 2017Святар Георгій Лапухоў азнаёміўся з добраўпарадкаваннем малітоўнага памяшкання для падследных, наведаў камеры для мужчын, жанчын і непаўналетніх.
падрабязна » -
Выйшаў чарговы нумар «Весніка Сінадальнага цэнтра сектазнаўства»
07 ліпеня 2017У нумары — актуальныя навіны па тэме нетрадыцыйнай рэлігійнасці, рэкамендацыі да прачытання у рубрыцы «Кніжная паліца». Артыкул «Не проста Купала» прысвечаны гісторыі вядомага народнага свята і аналізуе яго ўзаемасувязь з хрысціянскай і язычніцкай традыцыямі.
падрабязна » -
Праваслаўныя барысаўчане ўшанавалі памяць князя Барыса Усяславіча
05 ліпеня 2017Адбыўся хрэсны ход да помніка Полацкаму князю Барысу (да 1054 — пачатак 1128), устаноўленага ў гонар 900-годдзя горада Барысава на плошчы каля Уваскрасенскага кафедральнага сабора. Ля помніка была здзейснена ліція, якую ўзначаліў епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін.
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел прыняў удзел ў урачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
01 ліпеня 20171 ліпеня ў Палацы Рэспублікі ў горадзе Мінску адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Сход наведалі: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і архіерэі Экзархату.
падрабязна » -
Акцыя «Ад Святыні да Святыні — 2017» пройдзе ў беларускай сталіцы
28 чэрвеня 2017Пятую гадавіну прыбыцця са Святой Гары Афон спісу цудатворнай іконы Божай Маці «Усецарыца» адзначаць у аднайменным прыходзе Мінска. Да правядзення акцыі далучыліся Сінадальны аддзел па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню БПЦ, Беларуская асацыяцыя ўрачоў, беларускія хоспісы і аддзяленні сястрынскага догляду, добраахвотніцкія арганізацыі, прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнесу.
падрабязна » -
Другакурснікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў напісалі ў якасці курсавых работ іконы
27 чэрвеня 201726 чэрвеня група студэнтаў на чале з загадчыкам кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва дацэнтам Юрыем Каралевічам перадала іконы ў дар прыходу Святой Жыццепачатнай Троіцы вёскі Бараўляны. Усяго ў храм было перададзена 12 абразоў.
падрабязна » -
Пад Мінскам пройдзе семінар «Магчымасці і перспектывы ўдзелу прыходаў у экалагічнай дзейнасці»
26 чэрвеня 2017Удзельнікі семінара даведаюцца аб тым, як арганізаваць на прыходзе адукацыйную экалагічную выставу, правесці дзень малітвы аб Божым тварэнні, экалагічны фестываль, заняць дзяцей і моладзь, выхоўваючы ў іх беражлівыя адносіны да чалавеку і прыродзе.
падрабязна » -
Архіерэі з Расіі і Беларусі прынялі ўдзел у міжнародным фестывалі «Славянскае адзінства»
25 чэрвеня 201724 чэрвеня епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан прыняў удзел у міжнародным фестывалі «Славянскае адзінства-2017», які праходзіў у горадзе Клінцы (Расійская Федэрацыя).
падрабязна » -
Ліція па загінуўшых абаронцах Айчыны была здзейснена ў Віцебску
23 чэрвеня 2017У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны жыхары Віцебска сабраліся на мітынг на вайсковых могілках, размешчаных у Скверы герояў Айчыннай вайны 1812 года. Удзел у мітынгу прынялі прадстаўнікі Віцебскай епархіі на чале з архіепіскапам Дзімітрыем.
падрабязна »